Знайсці
22.10.2019 / 14:143РусŁacБел

У ДНР украінскаму журналісту далі 15 гадоў за «шпіянаж»

У ДНР украінскага журналіста Станіслава Асеева, пазаштатнага аўтара Украінскай службы Радыё Свабода, прысудзілі да 15 гадоў пазбаўлення волі. 

Асеева прызналі вінаватым у шпіянажы на карысць Украіны і падбухторванні да яго, арганізацыі экстрэмісцкай супольнасці, закліках да экстрэмісцкай дзейнасці і ажыццяўленню дзеянняў, накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці «рэспублікі».

Праваахоўнікі ДНР сцвярджаюць, што з сакавіка 2015 года па май 2017 года Асееў праводзіў разведку месцаў дыслакацыі падраздзяленняў узброеных сіл рэспублікі. Атрыманыя звесткі ён перадаваў украінскаму боку. Акрамя таго, па версіі следства, ён прыцягваў праўкраінскіх карыстальнікаў сацсетак для збору і перадачы звестак, якія маглі б быць выкарыстаныя супраць бяспекі г.зв. рэспублікі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930