Знайсці
22.10.2019 / 12:1841РусŁacБел

«Тут надрывалі свае спіны за 13 рублёў за змену»: падчас будаўнічых работ на плошчы Перамогі знайшлі бутэльку з пасланнем ад савецкіх людзей ФОТА

Бутэльку з пасланнем з мінулага знайшлі пры дэмантажы гранітных пліт каля манумента на плошчы Перамогі 21 кастрычніка, распавёў агенцтву Мінск-Навіны мантажнік будаўнічых канструкцый Андрэй Спірыдовіч.

Запіска і дзве манеты наміналам 1 капейка часоў СССР (1985 і 1987 гадоў выпуску) былі ў пляшцы з-пад шампанскага.

— Я яго знайшоў пры дэмантажы сцяжкі, — растлумачыў рабочы. — Заўважыў ў бутэльцы паперу і зразумеў, што гэты ліст з мінулага.

Папера месцамі сатлела, але добра чытаецца. Пасланне ўтрымлівае нараканне, што за «13 рублёў за змену» надрывала спіны «ўдарная брыгада» Емяльянава…»

Бачныя прозвішчы Емяльянаў, Курачка, Крывецкі, Кавалеўскі, Клімовіч, Корбут, Ліс, Маліноўскі, Пятрэнка, Працута, Шуляк, Шынкевіч…

Гэтае пасланне парадзіруе пафасныя «пасланні нашчадкам», якія практыкаваліся ў савецкі час. У такой форме работнікі выказалі сваю незадаволенасць тагачаснымі парадкамі і заробкамі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930