Знайсці
22.10.2019 / 11:432РусŁacБел

Кіроўца Porsche, што пакалаціў дастаўшчыка піцы, атрымаў 2,5 гадоў «хіміі»

Некалькі дзён таму мужчыну прызналі вінаватым, аднак прысуд яшчэ можа быць абскарджаны, распавялі sb.by ў Мінскім гарадскім судзе.

Мінулым летам паміж двума кіроўцамі адбыўся канфлікт, у выніку якога кіроўца Porsche нанёс некалькі удараў рукамі і бейсбольнай бітай па галаве і целе кіроўцы Daewoo.

Прысуд кіроўцу Porsche вынес суд Цэнтральнага раёна, прызнаўшы яго вінаватым і на падставе ч. 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства) КК Беларусі прысудзіў да трох з паловай гадоў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Аднак абвінавачваны патрапіў пад амністыю, і яго тэрмін на «хіміі» паменшыўся да двух з паловай гадоў.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера