Знайсці
22.10.2019 / 10:4715РусŁacБел

Лукашэнка пра Службу бяспекі прэзідэнта: Дзякуючы вам у Беларусі захоўваецца мір і парадак

Кіраўнік дзяржавы ўзнагародзіў дзяржаўнымі ўзнагародамі шэраг ваеннаслужачых Службы бяспекі прэзідэнта, а таксама ўручыў пагоны старэйшаму афіцэрскаму складу СБП, перадае БЕЛТА.

Урачыстае мерапрыемства ў Палацы Незалежнасці прайшло напярэдадні 25-годдзя Службы бяспекі прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка назваў гэтую дату чарговы значнай вяхой у гісторыі гэтага падраздзялення.

«Чвэрць стагоддзя таму мы стваралі службу практычна з нуля. Не было асаблівых рэсурсаў, ды і вопыту. Але былі людзі і глыбокія традыцыі той вялікай краіны. Фармуючы падраздзяленне з новымі кампетэнцыямі, мы адбіралі лепшых супрацоўнікаў сілавых ведамстваў Беларусі - прафесіяналаў, патрыётаў з высокім пачуццём абавязку перад дзяржавай і народам», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што сёння ў распараджэнні СБП ёсць самая сучасная зброя, а супрацоўнікі службы здольныя якасна вырашаць самыя складаныя задачы ў любым пункце Беларусі, у экстрэмальных сітуацыях гатовыя дзейнічаць стрымана, выразна, зладжана, незаўважна, але эфектыўна.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930