Знайсці
22.10.2019 / 08:241РусŁacБел

Крыніцы: кіраўнік «Белдзяржхарчпрама» сышоў у адстаўку

Аляксандр Забела пакінуў пасаду старшыні дзяржканцэрна «Белдзяржхарчпрам». Інфармацыю аб сыходзе Забелы tut.by паведамілі тры інфармаваныя крыніцы.

Варта адзначыць, што 18 кастрычніка Аляксандр Забела пабываў у Бранску і ўдзельнічаў у VIII Славянскім міжнародным эканамічным форуме. Фота: урад Бранскай вобласці

«У сілавікоў да Забелы паўсталі пытанні на мінулым тыдні. У панядзелак ён сабраў калектыў і ўсё расказаў. Прычына — карупцыя ў «крышталеўскім» холдынгу. Яму ўручылі кветкі і такім чынам развіталіся», — кажа суразмоўца. Атрымаць каментар у «Белдзяржхарчпраме» не ўдалося. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, кампанію Забелу склаў і гендырэктар «Мінск Крышталь Груп» Станіслаў Іодзіс. У дзяржхолдынгу не пацвердзілі кадравыя перастаноўкі.

Летам паведамлялася аб сыходзе Забелы на дыпламатычную службу. Яму прадказвалі пасаду амбасадара Беларусі ў Казахстане. Аднак цяпер сітуацыя змянілася, кажуць крыніцы.

Аляксандр Забела ўзначальваў «Белдзяржхарчпрам» з 2012 года. Канцэрн аб'ядноўвае прадпрыемствы ключавых галін харчовай і перапрацоўчай прамысловасці: алкагольнай, тытунёвай, цукровай, кандытарскай, алейнатлушчавай.

У верасні праваахоўныя органы зацікавіліся топ-менеджарамі алкагольных заводаў. У прыватнасці, гаворка ішла пра галоўнага інжынера кіруючай кампаніі «Мінск Крышталь Груп» Аляксандра Жарына, кіраўніка «Віцебскага лікёра-гарэлачнага завода «Прыдзвінне» Міхася Васілеўскага і дырэктара Чашніцкага спірзавода «Чысты выток 1872» Змітра Нясмірнага. Інфармацыі аб двух першых ужо няма на сайтах прадпрыемстваў. Цікава, што Жарын уваходзіў у камісію «Мінск Крышталь Груп» па супрацьдзеянні карупцыі і ўзначальваў конкурсную камісію па правядзенні закупак абсталявання, сведчыць справаздачнасць кампаніі.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, шэраг дырэктараў быў затрыманы. Прадстаўнікі праваахоўных органаў дадзеную інфармацыю не каментуюць.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930