Знайсці
22.10.2019 / 07:511РусŁacБел

Казахстан дазволіў уласніку «Табакерак» бязмытна гандляваць з Заходнім Кітаем

Беларуская кампанія «Энерга-Оіл» Аляксея Алексіна стала удзельнікам спецыяльнай эканамічнай зоны (СЭЗ) з кіруючай кампаніяй «Міжнародны цэнтр прыгранічнага супрацоўніцтва (МЦПС) «Хоргас» у Казахстане. Такую інфармацыю пашырыў interfax.by са спасылкай на прэс-службу СЭЗ «Хоргас».

У паведамленні гаворыцца, што «Энерга-Оіл» па даручэнні ўрада Беларусі рыхтуе да адкрыцця магазін бяспошліннага гандлю «Зроблена ў Беларусі» на казахстанскай тэрыторыі МЦПС «Хоргас». 

Падпісанне гэтай дамовы дазволіць Беларусі свабодна прадстаўляць сваю прадукцыю жыхарам Заходняга Кітая.

Улетку старшыня МЦПС «Хоргас» Кахарман Джазін сустракаўся ў Мінску з першым віцэ-прэм'ерам Беларусі Аляксандрам Турчынавым, адзначае tut.by. Тады і была дасягнутая дамоўленасць аб тым, што беларускія тавары з'явяцца на прылаўках гандлёвых павільёнаў Міжнароднага цэнтра прыгранічнага супрацоўніцтва. Акрамя Алексіна у сустрэчы браў удзел сузаснавальнік Горацкага харчовага камбіната і ААТ «Малочныя горкі» Аляксей Саўчук.

Кампанія «Энерга-Оіл» сям'і Аляксея Алексіна развівае цыгарэтны бізнес (у прыватнасці, будуе сетку «Табакерка»), спартыўна-забаўляльны комплекс і з'яўляецца акцыянерам МТБанка, гаворыцца на сайце кампаніі. Алексін таксама саўладальнік кампаніі «Брэміно Груп», якой падкантрольныя два прыгранічныя лагістычныя цэнтры на мяжы з Польшчай і комплекс у Оршы. Звязаная з бізнэсменам кампанія развівае злёты байкераў з удзелам Віктара Лукашэнкі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930