Знайсці
22.10.2019 / 07:391РусŁacБел

Канада: партыя Трудо выйграла выбары, але сама сфарміраваць урад не зможа

Ліберальная партыя канадскага прэм'ера Джасціна Трюдо, якая лідзіруе на парламенцкіх выбарах, не набірае абсалютную большасць у 170 мандатаў, сведчаць папярэднія звесткі на сайце ЦВК, піша ria.ru.

Партыя Трудо лідзіруе ў 158 акругах з 338. Цяпер лібералам прыйдзецца шукаць партнёра. Кансерватары забіраюць 119 акругаў.

У панядзелак у Канадзе прайшлі выбары ў палату грамад (ніжнюю палату парламента). Вынікі галасавання павінны былі вызначыць, ці захавае свой пост прэм'ера 48-гадовы лідар лібералаў Трудо.

Галоўным канкурэнтам лібералаў выступае Кансерватыўная партыя. Следам са значным адставаннем ідуць «Новыя дэмакраты» на чале з канадцам індыйскага паходжання Джагмітам Сінгхам, Квебекскі блок і «зялёныя».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера