Знайсці
22.10.2019 / 07:282РусŁacБел

Пампеа заявіў, што Трамп гатовы да ваенных дзеянняў супраць Турцыі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп гатовы ўжыць ваенную сілу супраць Турцыі «ў выпадку неабходнасці», заявіў у інтэрв'ю CNBC дзяржсакратар Майк Пампеа, піша rbc.ru.

«Мы аддаем перавагу міру. Але ў выпадку падзей, пры якіх спатрэбяцца ваенныя дзеянні, <…> прэзідэнт Трамп цалкам гатовы іх распачаць», — сказаў ён.

Пры гэтым Пампеа адмовіўся канкрэтна сказаць, якія менавіта дзеянні Анкары прывядуць да вайсковага адказу з боку ЗША. Ён растлумачыў, што не хоча перашкаджаць «прэзідэнцкаму рашэнню аб тым, ці ўзяць на сябе грандыёзнае абавязацельства выкарыстоўваць амерыканскую ваенную моц».

9 кастрычніка Турцыя пачала ваенную аперацыю «Крыніца міру» супраць курдскіх сіл на паўночным усходзе Сірыі, якіх лічыць тэрарыстамі. ЗША — саюзнікі курдаў — пачалі вывад сваіх войскаў з рэгіёну, аднак асудзілі дзеянні Анкары і ўвялі супраць яе эканамічныя санкцыі. Супраць правядзення аперацыі таксама выступілі краіны ЕС.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930