Даслаць навіну
Знайсці
21.10.2019 / 17:36 7

«Спрабавала ўзвысіцца да каралевы»: кароль Тайланда пазбавіў жонку тытулаў за вераломства

Павялічыць выяву

bangkokpost.com

Кароль Тайланда Маха Вачыралангкорн, які толькі нядаўна прадаставіў сваёй спадарожніцы афіцыйны статус каралеўскага кансорта, пазбавіў яе ўсіх тытулаў і званняў за вераломства, піша Бі-бі-сі.

У афіцыйнай заяве каралеўскага двара гаворыцца, што генерал-маёр Сінінат Вонгваджырапакдзі «была занадта амбіцыйная і спрабавала ўзвысіцца да становішча каралевы» і «такія паводзіны каралеўскага кансорта былі расцэнены як знак непавагі».

Сінінат стала першай з 1921 года жанчынай, якая атрымала званне каралеўскага кансорта (жонкі караля без тытула каралевы).

Гэты статус ёй прысвоілі ў ліпені, усяго праз два месяцы пасля таго, як кароль ажаніўся чацвёрты раз, зрабіўшы каралевай Сутхіду Тыджай.

Сінінат — прафесійная вайсковая лётчыца, медсястра і целаахоўніца, да сённяшняга дня яна мела званне генерал-маёра.

У жніўні былі апублікаваныя яе афіцыйныя фота ў ваеннай форме і за штурвалам баявога самалёта, тады ж было абвешчана, што кароль «распарадзіўся аб стварэнні для яе каралеўскай біяграфіі».

Між тым каралева Сутхіда, былая сцюардэса і намесніца начальніка каралеўскай аховы, застаецца нязменным партнёрам манарха, і многія гады з'яўляецца разам з ім на публіцы.

NN.by

0
Алесь Белы / адказаць
22.10.2019 / 09:35
дык здаецца, трэба было напісаць "кароль Тайланда пазбавіў адну з жонак тытулаў"?
https://nn.by/?c=ar&i=239664

0
Eprst / адказаць
22.10.2019 / 11:24
Эта маша уже пролетела. Наша машка только пиарится
1
Ліцьвін металіст / адказаць
22.10.2019 / 13:29
Ёпрст, не, не мае, не кароль, а проста выканаўца маскоўскіх інструкцый
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30