Знайсці
21.10.2019 / 16:274РусŁacБел

Вядомы ўкраінскі комік Сяргей Сівоха стаў дарадцам Рады нацыянальнай бяспекі па пытаннях Данбаса

Украінскі комік і шоумэн Сяргей Сівоха стаў дарадцам сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны па рэінтэграцыі і рэканструкцыі Данбаса, піша УНІАН

Пра гэта сам Сівоха паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook. «Я пачынаю тыдзень на новай пасадзе», — напісаў ён і размясціў фотаздымак пасведчання асобы. «Гэта вялікая адказнасць для мяне! Неверагодная колькасць планаў! Наперадзе яшчэ шмат складанай і важнай працы», — дадаў Сівоха.

Сяргей Сівоха — выхадзец з Данецка, выступаў у камандзе Данецкага ўніверсітэта КВЗ. Быў трэнерам у шоу «Ліга смеху». На датэрміновых парламенцкіх выбарах у 2019 годзе Сівоха балатаваўся ад «Слугі народа» па мажарытарнай акрузе Данецкай вобласці, але не набраў неабходную колькасць галасоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031