Знайсці
21.10.2019 / 15:491РусŁacБел

Сяргей Спарыш атрымаў 15 сутак

Паплечнік Міколы Статкевіча Сяргей Спарыш асуджаны на 15 сутак за «непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы» (арт. 23.4 КаАП РБ), паведамляе Радыё Свабода.

Сяргей быў затрыманы 18 кастрычніка падчас другога дня суда над анархістам Змітром Паліенкам.

Падчас першага дня ў наведнікаў працэсу адбыўся канфлікт з «людзьмі ў цывільным». Паліенка на пачатку працэсу спрабаваў ускрыць вены на знак пратэсту супраць закрытага суда. Пасля гэтага наведнікаў выгналі з залі і адмаўляліся паведамляць нейкую інфармацыю пра падсуднага або пра працяг працэсу, іх сталі хапаць «людзі ў цывільным», у калідоры адключылася святло.

На наступны дзень Спарыш спрабаваў трапіць на суд, але яго адмовіліся пускаць у залу, бо суддзя забараніў яму прысутнасць. Міліцыянты вывелі яго з будынка, далейшы яго лёс не быў вядомы да панядзелка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера