Знайсці
21.10.2019 / 15:404РусŁacБел

У Мазыры міліцыя прыехала на выклік — і моцна здзівілася ФОТА

Увечары 17 кастрычніка ў Мазырcкі РАУС звярнулася жанчына. Яна паведаміла пра канфлікт са сваім сужыцелем у кватэры па бульвары Юнацтва, паведамляе абласная міліцыя.

Па прыбыцці на месца здарэння супрацоўнікаў міліцыі чакаў незвычайны сюрпрыз. На сцяне вісела карціна, зробленая з частак зброі.

Як патлумачыў 43-гадовы мужчына, каля 10 гадоў таму ён выкапаў арсенал на прысядзібным участку, што каля станцыі Галявіцы Калінкавіцкага раёна. З затвора вінтоўкі, штыка, часткі ўдарна-спускавога механізму (як мяркуецца, ад вінтоўкі Мосіна), ствала вінтоўкі і ручной гранаты Ф-1 з запалам ён і зрабіў сабе своеасаблівы твор мастацтва і павесіў на сцяну. Для гэтага нават адпілаваў частку гранаты, каб было зручней мацаваць.

У кватэры таксама былі выяўленыя каска часоў Вялікай Айчыннай вайны, патроны і гільза.

Усе боепрыпасы канфіскаваны для правядзення экспертызы. Мазырскім РАУС па гэтым факце праводзіцца праверка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930