Знайсці
26.10.2019 / 17:454РусŁacБел

Рыхтуемся да халадоў. Топ-10 акцыйных прапаноў ад «Гіпа», якія не дадуць вам замерзнуць

Сярэдзіна кастрычніка сёлета радуе ўсіх выдатным надвор’ем. Але варта быць пільнымі: скора настануць халады, а там і зіма недалёка. Сёння мы прапануем вам спіс з 10 тавараў, якія зробяць халодную пару не такой брыдкай. А той факт, што ўсе яны да 30 кастрычніка прадаюцца з адчувальнымі зніжкамі, проста не пакіне вам выбару — хутчэй у «ГІПА»!

Плед флісавы Artus 130*160 — 6,99 рубля (зніжка 50%)

Пагадзіцеся, што ў слова «плед» ёсць свая магія. Пры згадцы гэтага слова адразу становіцца цёпла і ўтульна, хочацца ўзяць любімую кніжку і заварыць гарбаты. 

Плед можна ўзяць з сабой у дарогу, грэцца пад ім на дачы і дома, а таксама гэта вельмі добры варыянт для падарунка. У «ГІПА» да 30 кастрычніка рознакаляровыя флісавыя пледы Artus можна набыць удвая танней, чым звычайна! Паспяшайцеся, пакуль усе на разабралі.

Кава молатая Dallmayr Prodomo, 250 грам — 9,99 рубля (зніжка 43%)

Кампаніі Dallmayr больш за 300 год, але кавай гандлёвы дом пачаў займацца толькі ў 30-я гады мінулага стагоддзя дзякуючы бізнэсмену Конраду Вернеру. 

Цяпер гэта адзін з найбольш вядомых нямецкіх кававых брэндаў, а гатунак Dallmayr Prodomo — адзін з найбольш папулярных па ўсім свеце. У вас ёсць магчымасць набыць пачак кавы ў крамах «ГІПА» са зніжкай у 43 працэнты! 

Печыва «Слодыч» з какавай, 450 грам — 1,59 рубля (зніжка 36%)

«Слодыч» для беларусаў — гэта не меншая класіка, чым Dallmayr для немцаў. Што можа быць лепшым за наша смачнае печыва з кубачкам любімай кавы?

Вялікага 450-грамовага пачка вам хопіць на шмат восеньскіх вечароў. Тым больш калі печыва каштуе так танна. 

Соль для ванн Fresh Juice у асартыменце, 700 грам — 3,19 рубля (зніжка 36%)

А цяпер ад смачнага да карыснага.

Соль добра раствараецца ў цёплай вадзе, змякчае яе і насычае мінераламі. Ванны з такой вадой дабратворна ўздзейнічаюць на скуру, выраўніваюць рэльеф і ўвільгатняюць. 

Парадаваць сябе аздараўленчымі працэдурамі так проста. Тым больш калі ў «ГІПА» такія прыемныя цэны.

Сок гранатавы Kral, 1 л — 2,99 рубля (зніжка 35%)

Натуральны сок з гранатаў шмат стагоддзяў таму лічылі эліксірам здароўя знакамітыя Гіпакрат і Авіцэна, яны паспяхова выкарыстоўвалі яго для лячэння некаторых страўнікава-кішачных і прастудных захворванняў. 

Гранатавы сок — гэта не толькі адзін з самых смачных ягадных сокаў, але і напой, які мае багаты склад, які у цэлым спрыяльна ўздзейнічае на ўвесь арганізм чалавека.

Паспрабуйце і вы. Да 30 кастрычніка літр гранатавага соку каштуе танней за 3 рублі!

Мёд-суфле Compliment Peroni у асартыменце, 250 грам — 7,99 рубля (зніжка 33%)

Каб атрымаць мёд-суфле, мёд доўга вымешваюць у спецыяльным рэжыме, пасля чаго вытрымліваюць пры нізкіх тэмпературах, тым самым фармуючы і замацоўваючы далікатную кансістэнцыю. Усе карысныя ўласцівасці мёду пры гэтым захоўваюцца, але прадукт набывае і шэраг новых, цікавых характарыстык.

Адкрыйце для сябе новы ласунак. Тым больш калі ёсць магчымасць зэканоміць траціну пры набыцці ў крамах «ГІПА» пры наяўнасці карткі лаяльнасці «Асоба».

Чыпсы Pringles Tortilla, 160 грам — 4,99 рубля (зніжка 32%)

Навінка ад сусветна вядомага брэнда — кукурузныя чыпсы, названыя ў гонар вядомай мексіканскай стравы. Як кажуць, больш смачныя за бульбяныя, але менш каларыйныя, што важна для тых, хто сочыць за фігурай.

Знакаміты круглы пачак Pringles у крамах «ГІПА» да 30 кастрычніка каштуе 4,99 рубля, што на 32% танней, чым звычайна!

Шпроты ў алеі, 160 грам — 1,49 рубля (зніжка 32%)

Што ў вас асацыюецца з навагоднімі святамі? Елка, салата аліўе, мандарыны… Недзе ў спісе адназначна будуць і бутэрброды са шпротамі. 

Хочаце наблізіць святы? Зрабіць гэта можна вельмі проста і танна — бляшанка шпротаў каштуе танней за паўтара рубля. 

Джэмперы мужчынскія і жаночыя — 21,99 рубля (зніжка 27%)

У крамах «ГІПА» ёсць вялікі выбар восеньскіх джэмпераў для мужчын і жанчын па вельмі прыемнай цане — 21,99. Ёсць і з капюшонам.

Разнастаіць гардэроб цёплымі рэчамі так проста і танна.

Міндаль/грэцкі арэх ГМ «Очень!», 80 грам — 3,19 рубля (зніжка 20%)

Дыетолагі ў адзін голас кажуць пра карысць арэхаў для здароўя і рэкамендуюць ужываць іх невялікую колькасць штодня. Гэта крыніца пратэінаў, карысна для мазгоў, мужчынскай сілы… увогуле, пра карысныя ўласцівасці арэхаў можна казаць бясконца. Але будзьце пільныя, гэта вельмі каларыйны прадукт.

Падсумоўваем:

ПрадуктЦана на акцыі, рубліПапярэдняя цана, рубліЗніжка, %
Плед флісавы Artus 130*1606,9913,9950%
Кава молатая Dallmayr Prodomo, 250 г9,9917,6843%
Печыва «Слодыч» з какавай, 450 г1,592,4936%
Соль для ванн Fresh Juice, 700 г3,194,9936%
Сок гранатавы Kral, 1 л2,994,5935%
Мёд-суфле Compliment Peroni, 250 грам7,9911,9933%
Чыпсы Pringles Tortilla, 160 г4,997,3932%
Шпроты ў алеі, 160 г1,492,1932%
Джэмперы мужчынскія і жаночыя21,9929,9927%
Міндаль/Грэцкі арэх ГМ «Очень!», 80 г3,193,9920%

Усе акцыйныя прапановы тут:

*Знешні выгляд акцыйных тавараў можа адрознівацца ад выяў, змешчаных у тэксце. Наяўнасць акцыйных тавараў удакладняйце ў крамах.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031