Знайсці
21.10.2019 / 15:262РусŁacБел

Еўропа ў нядзелю пераводзіць стрэлкі гадзіннікаў. Што гэта азначае для Беларусі

Postimees

У ноч на нядзелю краіны Еўропы пераходзяць на зімовы час: гадзіннікі будуць пераведзеныя на гадзіну назад.

Нагадаем, што Еўрапейскі саюз вырашыў спыніць перавод стрэлак кожныя вясну і восень, аднак дзяржавы павінны самі вырашыць, які час пакінуць у якасці пастаяннага — зімовы ці летні. Але пытанне будзе вырашанае, хутчэй за ўсё, не раней за 2021 год. Вось Літва і Латвія хоча застацца ў летнім часе, а Эстонія аддае перавагу зімоваму часу, каб быць разам з Фінляндыяй.

Беларусь ад 2012 года стрэлкі не пераводзіць. Гэта азначае, што з нядзелі розніца ў часе з Вільняй, Рыгай і Талінам складзе гадзіну, а з Варшавай і Берлінам — дзве гадзіны. Пераводзіць стрэлкі і Украіна. Розніца ў часе паміж Мінскам і Кіевам складзе таксама гадзіну.

Што для беларусаў азначае перавод стрэлак Еўропай і Украінай? Скарэктуецца расклад цягнікоў і самалётаў. Ну і матчы Лігі чэмпіёнаў будуць пачынацца на гадзіну пазней, ажно ў 23.00

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031