Знайсці
21.10.2019 / 14:5718РусŁacБел

У Літву прыбылі амерыканскія танкі. Іх размесцяць непадалёк ад мяжы з Беларуссю

M2 Bradley© DELFI / Kiril Čachovskij

Па чыгунцы ў Пабрадэ (недалёк ад мяжы з Беларуссю) дастаўлены восем танкаў Abrams і 21 баявая машына пяхоты (БМП) Bradley, паведаміў прадстаўнік літоўскай арміі па сувязях з грамадскасцю маёр Гінтаўтас Цюніс, піша Delfi.

Яшчэ некалькі дзясяткаў танкаў будуць дастаўлены ў наступныя тыдні. Як сказаў міністр абароны Літвы Раймундас Каробліс, прыбыццё падраздзялення ЗША дэманструе, што дыслакацыя сіл такога маштабу ўжо не табу.

«Гэта, перш за ўсё, вестка для Літвы і нашых суседніх краін НАТА, што мы з'яўляемся краінамі, якія ў выпадку крызісу будуць абараняцца як частка НАТА, што саюзнікі з намі», — заявіў міністр у панядзелак.

«Гэта таксама мэсэдж і для Расіі пра тое, што ЗША ўцягнутыя. Гэта дадатковы фактар ​​стрымлівання», — сказаў кіраўнік Мінабароны Літвы Раймундас Каробліс.

Гэтая ваенная тэхніка, якая належыць размешчанаму ў Польшчы 1-му батальёну 7-га кавалерыйскага палка, будзе задзейнічана ў вучэннях у Літве. Каля 500 прадстаўнікоў сухапутных сіл ЗША прабудуць у Літве да вясны.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера