Знайсці
21.10.2019 / 16:3327РусŁacБел

Стала вядома, што адкрые Лукашэнка ў пачатку лістапада

У першы тыдзень лістапада чакаецца візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Целяханы. Там будуць запускаць новую лыжную вытворчасць.

«Лыжнае пытанне» Лукашэнка неаднаразова ўздымаў у 2018 годзе. Напрыклад, мінулай восенню ён наведаў выставу зімовай тэхнікі, спартыўнага інвентара і музычных інструментаў айчыннай вытворчасці. Там ён застаўся незадаволены прадукцыяй, якую вырабляюць у Целяханах.

«Гэта ты коўзайся сам на іх, — сказаў Лукашэнка Віктару Шэйману, кіраўніку спраў Адміністрацыі прэзідэнта. — Калі нехта іх папросіць у цябе — рабіце. Але замаўляць гэтыя лыжы ў цябе сілай мы не будзем. Гэта ўжо дубовыя лыжы, сышлі гэтыя лыжы ўжо. Ну так, для пенсіянера — можа быць».

А сёлета зімою падчас спартовага мерапрыемства «Мінская лыжня» Лукашэнка паабяцаў, што ў Беларусі хутка з’явяцца свае якасныя лыжы.

«Час — гэта адзін год. Да наступнай зімы мы будзем мець добрыя лыжы, — паабяцаў Лукашэнка. — «Чаравікі зрабілі, палкі зрабілі, усё зрабілі. «Марка» мне перадалі чаравікі — выдатныя. Першыя я забракаваў. Другую пару перадалі — выдатныя. Трымаюць добра лыжы. Малайцы! Лыжы для пачаткоўцаў ёсць. Але нам патрэбныя сярэднія і ледзь вышэй сярэдняга ўзроўню, каб падрыхтаваць спартоўцаў. Мы гэтыя лыжы зробім».

І вось, у лістападзе ў Целяханах адкрыюць новы цэх па вытворчасці лыж. Цяпер замест драўляных будуць выпускаць пластыкавыя лыжы.

«Цяпер ідзе падрыхтоўка, у пачатку лістапада плануецца запуск вытворчасці, — паведамілі «Нашай Ніве» на прадпрыемстве. — Адкрыецца цэх, дзе будуць выпускаць лыжы па новай тэхналогіі. Цяпер — з пластыку».

Персанал часткова перавучылі, часткова набралі новых.

Таксама на прадпрыемстве пацвердзілі, што на ўрачыстым адкрыцці цэха чакаецца Лукашэнка. Дакладныя тэрміны візіту пакуль нібыта невядомыя, але чакаецца, што Лукашэнка наведае Целяханы з 4 па 8 лістапада.

Цікава, што падчас паездкі ў Сочы ў лютым Лукашэнка катаўся на лыжах разам з Уладзімірам Пуціным. Як высветлілі журналісты, лыжы Лукашэнкі былі не з Целяхан, а замежнай вытворчасці, прычым — ручной працы.

Іх рабіла аўстрыйская фірма Volant — гэта падраздзяленне вядомага вытворцы лыж Atomic. Мадэль, на якой катаўся Лукашэнка называецца Volant Pure Black мадэльнага шэрагу 2015 года. У іх канструкцыі — натуральнае дрэва, нержавеючая сталь, карбонавыя ўстаўкі. Кошт такіх лыжаў — 2300 еўра.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930