Знайсці
21.10.2019 / 11:221РусŁacБел

Жыхарцы Маладзечна так хацелася на бальнічны, што яна парэзала сябе

У міліцыю звярнулася 25-гадовая дзяўчына, яна паведаміла, што невядомы мужчына выкраў сумку з кашальком, у якім было 50 рублёў, і парэзаў ёй рукі, паведамляе абласная міліцыя.

Інцыдэнт, маўляў, адбыўся вечарам у парку Перамогі. Аднак у міліцыю дзяўчына звярнулася праз гадзіну, вярнуўшыся дадому.

Па адрасе выехалі міліцыянты. Аднак, апытаўшы «пацярпелую», яны выявілі шмат нестыковак.

Урэшце дзяўчына прызналася, што паведамленне аб нападзе непраўдзівае і яна такім чынам спрабавала патрапіць у бальніцу.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што парэзы на руках дзяўчына нанесла сабе сама.

Для гэтага яна ўзяла кухонны нож у суседа, бо свой быў тупым.

Брыгада хуткай дапамогі даставіла яе ў прыёмнае аддзяленне, але пасля агляду спецыяліста пацыентку адпусцілі дадому. Тады ёй і прыйшла ў галаву думка паведаміць у міліцыю аб разбойным нападзе.

Па дадзеным факце праводзіцца праверка. У дзеяннях заяўніцы праваахоўнікі ўгледжваюць прыкметы складу злачынства, прадугледжанага артыкулам 400. За загадзя ілжывы данос ёй пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930