Знайсці
21.10.2019 / 10:424РусŁacБел

Кангрэсмены патрабуюць ў Дзярждэпа прызнаць «Азоў» тэрарыстычнай арганізацыяй

40 членаў Палаты Прадстаўнікоў ЗША падпісалі зварот да Дзяржсакратара ЗША Майка Пампеа з патрабаваннем унесці полк «Азоў» і дзве праварадыкальныя арганізацыі ў Еўропе ў спіс замежных тэрарыстычных арганізацый, перадае «Голас Амерыкі».

Акрамя аўтара ліста, зварот падпісалі 39 кангрэсменаў з розных амерыканскіх штатаў, усе яны належаць да Дэмакратычнай партыі.

«Сёння, калі амерыканскі грамадзянін прысягае на вернасць ісламскай дзяржаве і распаўсюджвае іх паведамленні тэрору, ва ўрада ёсць некалькі інструментаў, як супрацьстаяць пагрозе. Аднак калі той жа амерыканскі грамадзянін прысягае на вернасць гвалтоўнай белай экстрэмісцкай групе за мяжой і распаўсюджвае іх тэрарыстычную рыторыку, федэральны ўрад не мае доступу да тых жа інструментаў», — гаворыцца ў лісце.

Кангрэсмены таксама звяртаюць увагу на сувязь паміж «Азовам» і тэрарыстам, які ўчыніў страляніну ў горадзе Крайстчэрч у Новай Зеландыі ў сакавіку 2019 года.

«У сваім маніфесце стралок успамінаў, што трэніраваўся разам з «Батальёнам «Азоў» ва Украіне і пастаянна насіў сімвал, звязаны з імі. Абодва стралкі ў гарадах Повей (Каліфорнія) і Эль-Паса (Тэхас), казалі, што на іх проста паўплываў тэракт у Крайстчэрчы. Сувязь паміж «Азовам» і тэрактамі ў Амерыцы відавочная», — перакананыя кангрэсмены.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031