Даслаць навіну
Знайсці
21.10.2019 / 09:59

На карабель ВМС ЗША пачалі ўсталёўваць першы баявы лазер

Баявы лазер, створаны ў кампаніі Northrop Grumman дастаўлены ў Сан-Дыега, дзе яго неўзабаве будуць ставіць на дэсантны карабель USS Portland (LPD-27), паведамляе выданне The Drive. Лазер, магутнасць прамяня якога па словах стваральнікаў, дасягае 150 кВт, стане першай падобнай прыладай на караблях ВМС ЗША.

Карпарацыя Northrop Grumman, якая спецыялізуецца на аэракасмічных і ваенных тэхналогіях, выйграла кантракт на вытворчасць баявога лазера, яшчэ ў 2015 годзе. У 2018 годзе, калі USS Portland уводзілі ў строй, ужо было вядома, што першы доследны ўзор усталююць менавіта на гэтым караблі.

Паводле задумы стваральнікаў з дапамогай лазера можна будзе паражаць невялікія суды, а таксама беспілотныя апараты.

Northrop Grumman, створаная ў 1994 годзе пасля зліцця кампаній Northrop і Grumman за сваю гісторыю распрацавала ў тым ліку бамбавік B-2, беспілотнік RQ-5 Hunter, разведвальны самалёт E-8C, а таксама розныя радары.

Як раней паведамляла выданне We Are the Mighty, у ЗША вядуцца і іншыя распрацоўкі ваенных лазераў. У прыватнасці, гаворка ідзе пра планы ўсталяваць падобную зброю на верталёт H-60.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30