Знайсці
21.10.2019 / 07:433РусŁacБел

У Чылі дзесяць чалавек загінулі падчас пратэстаў з-за падаражэння метро

Дзесяць чалавек загінулі ў выніку пратэстаў у Чылі, большасць з іх сталі ахвярамі пажараў у гандлёвых цэнтрах, вынікае з заявы ўладаў, піша ria.ru.

Раней паведамлялася аб чатырох загінулых падчас пажару ў адным з супермаркетаў.

Пяць целаў былі знойдзены ў цэнтры па продажы ніжняй бялізны. Гэты магазін быў абрабаваны ў нядзелю ўвечары і пазней загарэўся.

Раней яшчэ ў адным згарэлым супермаркеце загінуў перуанец. Трое ў ноч на нядзелю былі знойдзены ў іншай краме.

Яшчэ адзін малады эквадорац загінуў у горадзе Серэна ад кулявога ранення. Мяркуецца, што стрэл зрабіў вайсковец, але ўлады пакуль не пацвердзілі гэтую інфармацыю.

Нагодай для пратэстаў стала рашэнне ўладаў 6 кастрычніка павысіць цэны на праезд у метро на 30 песа (0,042 даляра). Спачатку мірныя акцыі 18 кастрычніка перараслі ў сутыкненні з праваахоўнікамі — людзі рабілі барыкады, білі ў рондалі на знак нязгоды з павелічэннем цэн, нанеслі ўрон многім станцыях метро, ​​пачалі паліць гандлёвыя цэнтры і аўтобусы. 19 кастрычніка ў цэнтр Сант'яга была сцягнутая бранятэхніка, была абвешчаная каменданцкая гадзіна.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031