Знайсці
21.10.2019 / 07:0713РусŁacБел

У Расіі адбыўся збой з пускам ракеты падчас вучэнняў ядзерных сіл

У Расіі падчас вучэнняў стратэгічных ядзерных сіл «Гром-2019» адбылася пазаштатная сітуацыя, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на крыніцы, блізкія да Мінабароны РФ. 

Планавалася, што атамны падводны крэйсер К-44 «Разань» ажыццявіць два пускі міжкантынентальнай балістычнай ракеты (МБР) Р-29Р па палігоне «Чыжа». Першы пуск ажыццявілі 17 кастрычніка. Другая ж Р-29Р не выйшла з шахтавай пускавой устаноўкі.

Паводле інфармацыі крыніцы, прычынай магла быць няспраўнасць некаторых сістэм падлодкі, якія адказваюць за каманду аб пуску.

Атамны падводны крэйсер К-44 «Разань» — апошні працоўны крэйсер праекта 667БДР «Кальмар. Ён узброены вадкаснымі двухступеневымі ракетамі Р-29Р, якія могуць закінуць тры баявыя блокі па 200 кілатон на адлегласць 6500 кіламетраў.

У вучэннях «Гром-2019» задзейнічана каля 12 тысяч вайскоўцаў, а таксама 213 пускавых установак стратэгічнага прызначэння, 105 лятальных апаратаў, у тым ліку пяць стратэгічных ракетаносцаў, да 15 надводных караблёў, пяць падводных лодак, 310 адзінак баявой і спецыяльнай тэхнікі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031