Знайсці
20.10.2019 / 11:1524РусŁacБел

Лукашэнка працытаваў «дзядулю Леніна», але адмовіўся раскрываць сакрэты, як трымае ўладу

«Калі табе далі гэтую ўладу, ты яе павінен трымаць», — заявіў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на ​​пытанне студэнткі Акадэміі кіравання пры прэзідэнце. Запіс выступу апублікаваны на YouTube-канале «АТН: навіны Беларусі і свету».

Фота: president.gov.by

Студэнтка, як піша TUT.BY, папрасіла прэзідэнта «раскрыць сакрэт» пра тое, якія словы ён кажа кандыдатам на кіраўнічую пасаду, калі іх прызначае.

— Патрапіш у кабінет да прэзідэнта з прызначэннем — усё пачуеш, — пажартаваў Лукашэнка. — <…> Апошнім разам казаў: Вось у нас выбары. Так, хлопцы. Выбары выбарамі, але мы павінны паказаць, што ў краіне ёсць ўлада. <…> Я ім сказаў: глядзіце. Мы павінны паказаць, што ёсць ўлада ў краіне. І абярэм і дэпутатаў, якія патрэбныя, і прэзідэнта таго, які патрэбны. А не [таго, якога] камусьці там на ўсходзе або на захадзе хочацца.

Лукашэнка звярнуўся да студэнткі і заўважыў, што па яе характары бачыць — яна можа быць кіраўніком.

— Уладу, як дзядуля Ленін казаў, трэба трымаць моцна. Калі я растапыру пальцы і буду тут вам усё гэта тлумачыць і не буду ўладу ўтрымліваць… Але гэта мая галоўная задача. Кажуць «вось ён такі-сякі, улада…» Ну слухайце, калі табе далі гэтую ўладу, ты яе павінен трымаць, не павінен яе ў гразь кідаць. Яна ў нас ужо калісьці валялася ў гразі. Вядома, трэба ўтрымліваць нейкімі прымальнымі, больш-менш дэмакратычнымі метадамі. Калі мяне, дапусцім, тычыцца. Каб людзі неяк нармальна гэта ўспрымалі. Ты ж не будзеш руліць ва ўгоду нейкаму клану, які цябе акружае, і людзі цябе ўсе будуць ненавідзець. Крый божа.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031