Знайсці
20.10.2019 / 09:39РусŁacБел

«Сінонімы» Надава Лапіда: самы дзіўны фільм года

Пра фільм «Сінонімы» ізраільскага рэжысёра Надава Лапіда піша Дзмітрый Гурневіч.

Зараз буду пісаць пра ляўрэата Бэрлінале. Зганіць або пахваліць — вельмі неадпаведныя ацэнкі. Гэта, бадай, мой найдзіўнейшы фільм году. Паглядзеў яго за два падыходы з перапынкам у месяц. Пасьля першай спробы нават прыдумаў мікра-рэцэнзію: «Калі ў Вас ёсьць 2 гадзіны жыцьця, якія вы хочаце змарнаваць на абы-што, то паглядзіце фільм «Сынонімы» ізраільскага рэжысёра Надава Лапіда». Але даглядзеў у вольную хвіліну.

Гэта фільм пра маладога ізраільцяніна (на фотцы ў аранжавым паліто), які пакідае Ізраіль і прыяжджае ў Францыю з мэтай стаць французам. Ён абяцае сабе больш ніколі не размаўляць на іўрыце і завучвае францускія слоўцы, марыць атрымаць францускі пашпарт. Гэта, дарэчы, асабістая гісторыя Лапіда. Пачынаецца ўсё вельмі дзіўна (і ня толькі пачынаецца). Хлапец мыецца ў ваннай, а калі выходзіць з яе, то бачыць, што з кватэры зьніклі рэчы і грошы. Ён бегае па пад’ездзе, пакуль яго не прытуляе маладая пара французаў. Іх адносіны таксама вельмі дзіўныя. Карацей, усё ў фільме вельмі дзіўнае. Абарваны мантаж, незвязаныя дыялогі ці маналогі. 

І зямляк, якога галоўны герой сустракае ў Парыжы. Ён яго поўная супрацьлегласць (супрацоўнік ізраільскіх спецслужбаў). Ходзіць па бары і кажа невядомым наведнікам: — Я габрэй з Ізраілю. Ён перакананы, што французы ненавідзяць габрэяў. Ці едучы ў мэтро накладае кіпу на галаву і мычыць у такт гімну Ізраіля, каб выклікаць у людзей агрэсію і даць у морду ў адказ. Наш герой — дзівак. Праз пару дзён пасля прыезду з Ізраіля ў Францыю ён кажа: — Я ніколі не выяжджаў з Францыі, калі не лічыць часу, які я жыў у Ізраілі. 

Яшчэ адна сцэна — чысты сюр. Каб зарабіць капейку, герой ідзе здымацца ў порнароліку, дзе апэратар загадвае яму засунуць палец у анус і крычаць на іўрыце. Пачытаў рэцэнзіі. Іх аўтары захапляюцца, як рэжысэр паказаў спробу пошуку сваёй ідэнтычнасці і тое, як эмігрант, па вялікім рахунку, застаецца паўсюль чужым. Дапамагчы ў асыміляцыі абяцае тая француская пара. Не буду спойлерыць, можа нехта захоча паглядзець. Фільм Лапіда адносіцца да новай хвалі францускага кіно. Але я гэтую хвалю не злавіў.

Дзмітрый Гурневіч, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031