Даслаць навіну
Знайсці
20.10.2019 / 00:18 20

«Цудоўны экзэмпляр сучаснага м****цтва!» Продаж аўтэнтычнай вышыванкі, распісанай графіці, выклікаў крытыку

Выстава-продаж маладых беларускіх мастакоў «Асенні салон» адкрылася толькі ўчора, 18 кастрычніка, а ўжо выклікала рэзананс. Увагу прыцягнула праца «Спадчына» — аўтэнтычныя даматканыя кашуля і абрус, распісаныя чорнымі графіці.

Павялічыць выяву

Фота artcenter.by.

«Які цудоўны экзэмпляр сучаснага м****цтва! — адрэагаваў тэлевядоўца Яўген Барышнікаў. — Той, хто сабе б дазволіў падобнае зрабіць з арыгіналам (!!!) твора якога Шагала ці Суціна, напэўна б, атрымаў заломы рук, штраф, тэрмін ды воўчы білет і прамень нянавісці ад куратараў усіх мастацкіх галерэй і ад куратараў «Асенняга салона з Белгазпрамбанкам» у першую чаргу», — мяркуе ён.

«Каб гэта быў постар ці спецыяльна для гэтага зробленая рэпліка кашулі — я б проста ацаніў мастацую ідэю, сапраўды моцную. Але тут маем цынічна знішчаны культурны артэфакт, няважна з якой мэтай», — дадае ён.

Аўтар графіці — гарадзенская мастачка Дар'я Сямчук (творчы псеўданім Цемра). Яна расказвае, што рэчы сапраўды старыя.

Павялічыць выяву

Мастачка Цемра.

«Кашулі 100 гадоў. Я яе купіла, але вельмі нядорага. Людзі прадаюць, бо непатрэбна. Абрус я знайшла на сметніцы.

Шмат пытанняў падштурхнула мяне да стварэння гэтай працы. Я аматар куплі старых рэчаў, паходаў па сметніцах. Я бачу, што выкідаецца, і не разумею, як гэта можна выкінуць. Усё каштоўнае знішчаецца, а ў дом наносіцца аднаразовае, пластмасавае, кітайскае. Замена каштоўнасцяў адбываецца.

Павялічыць выяву

Фота artcenter.by.

Для мяне дзіўна, што нехта пакрыўджаны маёй працай. Людзі кожны дзень сваімі дзеяннямі разбураюць нашу спадчыну, культывуюць б'юці-індустрыю. Я гэта ўскрыла, паказала візуальна, матэрыяльнымі рэчамі, каб усе заўважылі, што гэта так і адбываецца.

Я хаджу па ўсіх сметніцах, бо разумею, што там, можа, ляжыць такое… І калі гэта прападзе, я не выратую — усё, канец.

Я хацела паказаць, што ў сённяшняга пакалення зусім іншыя каштоўнасці. Трэба цаніць старое, а гэтага не адбываецца. Праз некаторы час вось гэта чорнае будзе нашай спадчынай».

Псеўданім Цемра мастачка ўзяла, бо часта ў творчасці адлюстроўвае дрэнны бок людзей.

«У мяне ёсць працы, звязаныя з культываваннем брэндаў, тым, што яны замянілі нам усё і сталі галоўнымі. Таксама ёсць працы аб тым, што пластык перамог — людзі не разумеюць, што знішчаюць зямлю, карыстаюцца аднаразовымі зручнасцямі».

У сацсетках такую творчую акцыю ацанілі неадназначна. Многія пісалі, што гэта вандалізм і непавага да артэфактаў. Іншыя ж ацанілі глыбокі пасыл аўтара.

Размаляваныя кашуля і абрус, дарэчы, як і ўсё творы на выставе, прадаюцца. Цана — 14 тысяч рублёў.

Наталля Лубнеўская

0
Юлия Михайлова / адказаць
21.10.2019 / 17:59

3
Яўген Знарок / адказаць
22.10.2019 / 01:05
меркаванне,
І так, хай хто-небудзь з наватараў паспрабуе дамаляваць да казы і курыцы ў Шагала яшчэ джып, банку піва і лагатып "савушкіна прадукта", напрыклад. А потым наладзіць лекцыю аб тым, чаму так сучасна і крута.

І гэта ўжо зрабілі і даказалі. Ну, не зусім за Шагалам, але пагугліце "Marcel Duchamp Mona Lisa". Увогуле паглядзіце яго працы Дзюшана. На жаль, для беларусаў яго ідэі нават праз сто год яшчэ выглядаюць дзікунствам. Менавіта таму мне падабаецца праца Цемры, бо нягледзячы на такую ашалелую рэакцыю, яна працягвае даносіць існванне НЕ-акадэмічнага мастацтва

3
меркаванне / адказаць
22.10.2019 / 09:58
Яўген Знарок, вусікі з барадой ў Моны Лізы? І вам спадабалася? Па-першае, тое было на рэпрадукцыі, а, па-другое, можа Цімабеларускіх ужо пайшоў далей на радасць сваім фанатам, толькі падстаўляйце свае пашпарты. Дарэчы, са свайго боку магу вам параіць апавяданне А.Аверчанкі "На "Французской выставке за сто лет"". Дзякуй за ўвагу.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30