Знайсці
19.10.2019 / 21:3512РусŁacБел

У Індыі студэнтаў прымусілі здаваць экзамен з кардонкамі на галовах

У Індыі разыграўся скандал у сувязі з фатаграфіямі навучэнцаў каледжа, якія здаюць экзамены з кардонкамі на галовах, піша BBC.

Здымкі былі зробленыя падчас іспыта па хіміі ў падрыхтоўчым каледжы Бхагат у горадзе Хаверы ў штаце Карнатака.

На фота вучні сядзяць за партамі, на галовах у іх кардонкі, каб не было магчымасці спісваць.

Адміністратар каледжа папрасіў прабачэння за гэты інцыдэнт.

Паводле яго слоў, каледж пайшоў на гэтыя меры ў эксперыментальным парадку, даведаўшыся, што яны ўжываліся і ў іншых школах.

Ён таксама сцвярджаў, што гэта рабілася са згоды навучэнцаў і што яны самі прынеслі кардонкі.

«Ніякага прымуса не было. На здымках відаць, што не ўсе студэнты былі з кардонкамі на галовах, — сказаў адміністратар. — Некаторыя знялі іх праз 15 хвілін, і мы самі прапанавалі зняць іх праз гадзіну».

Кіраўнікі каледжа заявілі, што скончылі з гэтай практыкай і выконваюць распараджэнні мясцовых органаў адукацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930