Даслаць навіну
Знайсці
1
Жвір / адказаць
19.10.2019 / 17:24
О! Я таксама наглядзеўся сёньня падобнай прыгажосьці. Неверагодныя фарбы восені, сапраўдны цуд, фантастыка !
Не сядзіце ў хатах, усе на прароду !
3
Той самы / адказаць
19.10.2019 / 18:47
"Паглядзіце", "як міла" ...  У таго хто ў "Нашай Ніве"   піша загалоўкі відавочна бракуе іншых беларускіх слоў. 

Колькі можна пастаянна вэзгаць адныя і тыя ж словы?



4
Юзік Крулеўскі / адказаць
19.10.2019 / 19:00
А рускія яны ж такія -- маглі па квадракоптару Малышчыца і з дубальтоўкі пульнуць з таго берага. Парушэнне дзяржаўнай мяжы неапазнаным лятальным апаратам.

Самую пекную частку Полаччыны -- фантастычную Беларусь (Ян Баршчэўскі) -- рускія сабе забралі! Себежскае паазер'е -- больш за 300 азёраў! Браслаў і блізка не стаіць! А Невельшчына! Азёры -- як моры! Каб вы ў іх патапіліся!!! Вам усё зямлі мала! Забралі і спаскудзілі. Баршчэўнік -- вышэй стрэхаў. У Себежскім раёне, дарэчы, 3 вёскі з назовам Літвінава.
13
Жвір / адказаць
19.10.2019 / 19:18
Фоты з дрона значна саступаюць у малаўнічасьці зробленым на мясцовасьці. А тут збольшага толькі яны. Затое тыя, іншыя, нешматлікія, ствараюць уражаньне, нібы сам дакранаешся да той прыгажосьці, знаходзішся разам зь ёй. 

Па-мойму пав.сп. Малышчыц ужо ўсіх перакарміў там дронам. Да таго ж, дрон занадта гучна й непрыемна жужжыць, а прырода ўжо хоча спаць, яна засынае, пазяхае, захінуўшыся ў коўдру з туманаў ды жоўтага лісьця, а тут Малышчыц з сваім дронам жы-жы-жы, потым ізноў, жы-эы-эы... Не !
16
Кажыма праўду / адказаць
19.10.2019 / 20:05
Юзік Крулеўскі (во цуд, бацькі з Полаччыны, а сам – падпанак «ліТвін» :))),
Самую пекную частку Полаччыны -- фантастычную Беларусь (Ян Баршчэўскі) -- рускія сабе забралі! 
Забралі, бо здраднікі палана-«ліТвіны» (pl. litwiny) аддалі, запрадаўшы дзеля панскіх вольнасцяў сваю бацькаўшчыну Вялікалітву: зямлю, мову, веру...

Прадаўшы сваю краіну, «ліТвінскія» юды і самі без следу звяліся са свету. Бог не цяля, бача круцяля.

Беларускі народ, абачыўшы гэткае паскудства, распачаў нацыянальны незалежніцкі праект «Беларусь», каб жыць у сваёй дзяржаве ды ўласна распараджацца лёсам. Хвала усемагутнаму Богу і нашым мудрым Дзядам!
2
ЯНКА / адказаць
19.10.2019 / 21:09
★ Жвір (19:18), а Вы не займаліся авіямадэлькамі? Такія дроны на сьпірытусных рухавічкох за шчасьце было сабраць многім юнакам у 1950-70-я. Авохці, цяперака гэны самалёцікі амаль усе асьвячоныя ўжо Камуністычнай партыяй Кітаю. ★ Дык вось кітайскі дрон можна набыць за пятнаццаць і за тысячы даляраў. Вам таксама мусіць быць вядома, што й ка'мары бываюць розныя. (Гэта я пра відыя-, а не пра тыя, дзе сядзяць!) Адсюль пытаньне: чым «Канон» альбо, пардоньце, «Лейка» горай здымуць зь неба, чым з вашай грэшнае зямліцы? ★
7
хамса / адказаць
19.10.2019 / 21:10
>Колькі можна пастаянна вэзгаць адныя і тыя ж словы?
кажа Той самы, які пастаянна кажа адны і тыя ж словы і выразы.. вобраз думак
8
хамса / адказаць
19.10.2019 / 21:25
Жвір, у Віктара ўсе фота чароўныя (прысутнічаюць і тыя, што зроблены не з дрона)
а вы проста зайздросціце ягонаму майстэрству бачыць найзвыш прыгожае там, дзе вы не бачыце, туды з’ехаўшы
п.с. заўважце спадарства - адмоўныя каментары толькі ад туды з’ехаўшых Той самы і Жвіра
2
Юзік Крулеўскі / адказаць
19.10.2019 / 21:49
Кажыма праўду

Калі чалавек нічога не варты, каб паказаць сваю ўяўную вартаць, ён пераходзіць да персанальных абраз. 

Я табе -- шчаўлік -- прысягу не даваў, каб мяне абражаць здраднікам. 

Літвіны змагаліся, спрабавалі адваяваць і Смаленск, і Невель, і Себеж... Але сілы былі няроўныя змагацца з ардой... Форс-мажор. А хто з беларусаў змагаўся за Вільню і Смаленск? Ніхто! А вось генерал Люцыян Жалігоўскі, які называў сябе літвінам, выгнаў быў жамойтаў з Вільні!

Дарэчы, Стась Шушкевіч, мог бы і не падпісаць дамову з жамойтамі, што не мае прэтэнзіяў. А падпісаў! А маглі б і бяз Вільні яны застацца. Ну, гэта, так, між іншым.






3
Жвір / адказаць
19.10.2019 / 22:00
ЯНКА,
чым «Канон» альбо, пардоньце, «Лейка» горай здымуць зь неба, чым з вашай грэшнае зямліцы?
Здымуць, чаму ж не... Птушкі, мажліва, будуць у захапленьні й дадуць адзнаку майстэрству, бо гэта ж іхная звыклая жыцьцёвая прастора, яны штодня бачаць зямлю з тых вышынь. А якое там майстэрства ? Там што, нейкія асаблівыя йдэі, аўтарскія знаходкі ? Проста бяздушная механіка: падняў дрон у неба, наклацаў панарамы, адабраў больш удалыя, дый прапанаваў на прагляд. Зусім іншая справа рабіць фоты й здзіўляць імі, "зямнымі", тут ужо думка патрэбна, фантазія ды вока мастака...
Вы не займаліся авіямадэлькамі?
Мяне больш вабілі сродкі руху па вадзе...:)
што й ка'мары бываюць розныя
Ну, Вы параўналі ! Дрон з камаром ! Ды камара прыемна паслухаць, Страдывары пазайздросьціць гучаньню камарынай скрыпачкі ! А што той дрон, жы-жы-жы, пшык-пшык і дыр-дыр-дыр... Я з вас дзіўлюся...Янка. 
1
Жвір / адказаць
19.10.2019 / 22:10
хамса
туды з’ехаўшы
Беларусы павінны прысутнічаць паўсюль, дэманструючы сваю нацыю па ўсяму сьвету. Я нясу на сваіх плячах гэтую місію, у дождж і сьпякоту, у буру ды шціль... А Вы мне шчэ шпоры робіце, зь мілай Радзімы... Э-э-х-х... Але, тым ня менш !
0
Мімаходзь / адказаць
19.10.2019 / 22:55
Цьху! І тут перагрызліся...

Няўжо беларусы такія безнадзейныя?
0
Мімаходзь / адказаць
19.10.2019 / 22:56
P.S. Фота выдатныя.
2
Жвір / адказаць
19.10.2019 / 23:04
Мімаходзь, ніхто тут ня грызься, які Вы пяшчотны ды ўражлівы... :) Тут адбыліся абмеркаваньні фотамастацтва, у прыязнай абстаноўцы,..і без гальштукаў !
11
Кажыма праўду / адказаць
19.10.2019 / 23:22
Юзік з Полаччыны :),
Літвіны змагаліся...
Ага, ратавалі сваё каштоўнае панЬства, але адкормленыя азадкі зашкодзілі. Капітулявалі разам са сваемі панамі.
А вось генерал Люцыян Жалігоўскі...
Паход на Вільню (спланаваны Пілсудскім) – узор гібрыднай агрэсіі, заўважце, за 95 гадоў да Крыма! А палана-«ліТвіны» (pl. litwiny), па старой звычцы, выдатна адбылі ролю панскіх халуёў, здаўшы ворагу свой край. Таксама «узорнымі» з'яўляюцца  выбары ў Сойм 1922 г., дзе ва ўсю выкарыстоўваліся «каруселі» і  «турысты» Пілсудскага.

Вам ёсць чым «ганарыцца», палана-«ліТвіны» (pl. litwiny). Версію здрады ВКЛ як аблуды-па-няведанні запярэчвае фокус з Сярэдняй Літвой. Усё тое ж халуйства і запраданне бацькаўшчыны. Вечная ганьба :(
1
ЯНКА / адказаць
19.10.2019 / 23:38
★ Жвір, ка'мары, не камары'. Я ж нават націск тамака паставіў. Дадамо, гэта слова ўжывалі ранёў і расейцы. І калі яны зьмянілі «ка'мару» на «ка'мЕру», то што, і мне, як грантацмокі, трэба ім глядзець у рот? ★ Па-другое, нават покліч «Лейкі» (паліваем — закрэсьлена) «Здымаем проста адной рукою». І ў тэй час кіраваньне сучасных дронаў і навешанага абсталяваньня дазваляюць вельмі шмат манэўраў для свабоды. Жадаеш вышэй альбо ніжэй, такую вытрымку ці гэткую. А «клацаць панараму», дык гэтым займаліся лётнікі ў часы Першае сьвятовае вайны. :) ★
1
Мімаходзь / адказаць
19.10.2019 / 23:39
Жвір, Добра, калі не грызліся...

Але ў беларусаў ужо даўно вось такая гутарка "без гальштукаў" у звычку ўвайшла - гэта калі твой асабісты гальштук не ў цябе на шыі, а на горле ў твайго апанента...
1
Жвір / адказаць
20.10.2019 / 00:01
ЯНКА,
І ў тэй час кіраваньне сучасных дронаў і навешанага абсталяваньня дазваляюць вельмі шмат манэўраў для свабоды
Ат, бачыў я аднаго дранулёўцу, адной рукой таго дрона па небе ганяў, а другой бутарброды ў рот пхаў...
такую вытрымку ці гэткую.
Ага, і штаціў-трыножнік, каб ратуй божа камар)) не здрыгануўся.:) Там усё аўтамат выбярэ...
Жвір, ка'мары, не камары'.
Ды ну ? Дзякуй, што ўдакладнілі. :)))
1
Жвір / адказаць
20.10.2019 / 00:09
Мімаходзь,
Добра, калі не грызліся...
Ды калі б не Вы, я ўвогуле ня ведаў бы, што паміж людзьмі можа быць грызьня, тым больш паміж беларусамі !... Што Вы тут выдумляеце ?! Ці гэта й ёсьць грызьня, у Вашым выкананьні ?... Дык Вы гэта спыніце, тут так ня прынята рабіць...
1
Юзік Крулеўскі / адказаць
20.10.2019 / 09:58
Жвір,

Я нясу на сваіх плячах гэтую місію, у дождж і сьпякоту, у буру ды шціль...

Нешта падобнае я ўжо чуў... Дакладней, чытаў. Заходзіў часта ў Старой Рызе да мастака Вячкі Целеша (ён паходзіць з Ваўкавыска) ў яго майстэрню. Яна была на паддашку старадаўняга дома недалёка ад помніка Свабоды. Неяк Вячка гартаў альбом з пажаданнямі ганаровых наведнікаў. Быў там запіс і Уладзіміра Караткевіча. Ён пажадаў Вячку годна трымаць бастыён беларушчыны ў Рызе. Дык ён і трымае аж да сёння. Стварыў ён у Рызе беларускую школу, нават аднойчы я папрысутнічаў на ўроку ў адным класе.

 
4
Юзік Крулеўскі / адказаць
20.10.2019 / 11:51
Кажыма праўду,

У гэтым каментары -- уся вашая тралячая  існасць! Убачыць "выбарчыя каруселі", "турыстаў" у ненавіснай вам панскай Польшчы ў 1922-м, і не заўважаць што робіцца цяпер, пры вашым куміры Лукашэнку, усе 25 гадоў запар. Тут не "карусель", а -- ка-ру-се-лі-шча-а-а!!! Глядзеў я пару дзён таму на фэйсбуку відэаролік Ю.Губарэвіча  -- паход у выбаркам.           

 -- Вам адказана ў рэгістрацыі!-кажуць там. -- Чаму?-пытае ён. -- Подпісы не сапраўдныя! -- Дык я іх сам збіраў, ручаюся за кожны. Пакажыце, якія? -- Не паложана!-- адказвае старшыня.  -- Свабодзен!

Каруселішча!!!!

Жалігоўскі забраў тое, што яму належала, як ураджэнцу Віленшчыны -- Вільню. А вы такім чынам апраўдваеце Леніна, які перадаў Вільню жамойтам, бо на радасць вам -- не беларусам!

Убачыць гібрыдную вайну ў паходзе Жалігоўскага на Вільню, калі не было тэлебачання, радыё, інтэрнэта... Вы афігеннае -- таланцішча-а-а!!! А вось не заўважаць гібрыдную вайну цяпер з боку Расем і прадажнага рэжыму, калі няма беларускіх школ, калі разбураецца эканоміка, калі нахіляюць інтэграцыяй (аб'яднаннем) -- вы не заўважаеце, ці сказана вам -- не заўважаць. 


4
хамса / адказаць
20.10.2019 / 12:05
Юзік Крулеўскі 20.10.2019 / 09:58, падчас апошняга перапісу мяне здзівіла пытанне “у якім узросце вы прыехалі ў Беларусь?” справа ў тым, што воляй лёсу я нарадзілася ў Латвіі.. бацькі проста ездзілі па камандзіроўках - зараблялі грошы.. але ўсе продкі мае беларусы.. а ў мужа, які цалкам рускі па нацыянальнасці і нарадзіўся ў Мінску, такое (калі ён прыехаў у Беларусь?) не пыталі
дык хто з нас з ім большы беларус на думку гэтых “перапісчыкаў”?
1
Юзік Крулеўскі / адказаць
20.10.2019 / 13:54
хамса,

Пытанне тыпу "якую мову асвоілі пры нараджэнні" лічу недарэчным. То бок, не толькі беларусы маглі быць рускамоўнымі, а, напрыклад, яўрэі. Пераехалі ў Ізраіль, вывучылі іўрыт, палюбілі гэтую мову, сталі лічыць яе роднай.

Мае дзве дачкі нарадзіліся ў Латвіі, і жонка -- руская. Пераехалі ў Глыбокае на маю радзіму. Меншая дачка пайшла ў беларускую школу, бо іншых тады не было (О, дзіва! Зараз -- усе рускія). Потым ужо мая ўнучка пайшла ў гэтую школу, але ўжо ў рускую. Пасля 9 класа -- усіх навучэнцаў раскідалі па школах горада -- па профільных класах. А дачка не схацела аддаваць у профільны клас, дзе па 40 вучняў, перавяла ў вясковую беларускую школу ў ваколіцах Глыбокага. І, нічога, усё нармальна!


8
Кажыма праўду / адказаць
20.10.2019 / 16:02
Юзік Полацкі, выглядае, ў вас паніка ад разрыву шаблону :) Тое, што зараз адбываецца ў РБ/РФ, аніяк не можа стацца індульгенцыяй для «панскай Польшчы». Тут узаемадачыненні іншага кшталту. Пуцін – старанны вучань Пілсудскага. Відавочныя гістарычныя паралелі: (1) Анексія Сярэдняй Літвы = Анексія Крыма (2) Жалігоўскі = Вагнер (3) Дывізія Жалігоўскага = ЧВК Вагнера (4) Выбары ў сейм Сярэдняй Літвы = Рэферэндум па далучэнні Крыма да РФ Сучасныя палана-«ліТвіны» (pl. litwiny) прымроілі сабе ілжывы «маня-мірок» ідэалізаваных папярэднікаў і райскай Рэчы Паспалітай. Але мінімальныя гістарычныя веды выкрываюць падлючую гнюснасць палана-«ліТвінства» як здрадніцтва свайго народа і падпанскага халуйства. Да прыкладу, «геройская» дывізія Жалігоўскага тыповыя «іхтамнеты», Пуцін тут не арыгінальны, а пераняў досвед 100-гадовай даўніны. Шах і мат. Кідай, дзядзька з Полаччыны, хвальшывую панскую мянушку ды будзь сабою – беларусам, бо за гэтае імя і права «людзьмі звацца» паклалі жыцці мільёны нашых продкаў. Жыве Беларусь!
0
Жвір / адказаць
20.10.2019 / 23:04
Юзік Крулеўскі,
Стварыў ён у Рызе беларускую школу, нават аднойчы я папрысутнічаў на ўроку ў адным класе.
Ведаю, на Ілукстэс, імя Я.Купалы. Там і барэл'еф паэта на сьцяне, пры ўваходзе. Некалі зьбіраўся дачку туды аддаць, але выявіліся здольнасьці да музыкі, і адвучылася яна ў музычнай... А з заснавальнікам мне даводзілася аднойчы (даўно) па тэлефоне паразмаўляць. :) 
А яшчэ я таксама пакідаў свой допіс у кнізе водгукаў на выставе "Беларусы Латвіі", яе зладзілі тады ў адным з памяшканьняў музэя мараходзтва, калі не памыляюся. Гэта было, вой-вой, як даўно,..я ў той час, можна сказаць, толькі-толькі ўсур'ёз галіцца пачаў быў... Здэцца тую выставу таксама В.Целеш арганізаваў быў...
2
Юзік Крулеўскі / адказаць
20.10.2019 / 23:06
Кажыма праўду,
Такія агрэсіўныя дэмагогі -- небяспечныя для грамадства.І яны патрабуюць ізаляцыі, куды-небудзь у Слабодку пад Браслаў (аналаг Навінак).  
Дэбільныя наезды на Люцыяна Жалігоўскага, фактычна, ставяць пад сумнеў сённяшнюю тэрытарыяльную цэласнасць Рэспублікі Беларусь. 
Калі б не паход Жалігоўскага, то сённяшняе існаванне Рэспублікі Беларусь было б праблематычным. А менавіта, Ленін перадаў жамойтам 1/3 Беларусі. Не было б ў нас сёння ні Гродна, ні Ліды, ні Воранава, ні Ашмняў, ні Маладэчна, ні Паставаў, ні Відзаў, ні Браслава. Калі б не Жалігоўскі -- то сёння б ездзілі б у Гардзінас (Гродна) і Пастовіс (Паставы) па візе. А жамойты ж прасілі яшчэ і Брэст-Літоўск, Беласток, Мір і Нясвіж. І калі б ня Рыжская дамова, то маглі б рэшту выцаганіць у бальшавікоў.

Прыйдзе час і ў шмат якіх гарадах Заходняй Беларусі будуць названыя вуліцы ў яго імя, а на радзіме пастаўлены помнік. І мне да дупы, што думаюць пра генерала Жалігоўскага слабыя на розум бэрэсээмаўцы! Анексія? Дзякуй генералу за анексію -- вярнуў Беларусі спрадвечныя землі.
7
Кажыма праўду / адказаць
21.10.2019 / 11:54
Палана-«ліТвіна» Юзіка Палачанскага панесла... Хвантазія ў вольным палёце: божачкі мае, пад пагрозаю тэрытарыяльная цэласнасць РБ і нават ейнае існаванне!!! :)))) 

Праз палеткі і лясы,
Праз лугі-паляны
Ты нясі мяне, нясі
Конь незацугляны!
Генадзь Бураўкін

Калі б не паход Жалігоўскага...
Развіце сваю логіку і ўслаўляйце камкораў ды камдываў БАВА, якія ваяводзілі падчас паходу Чырвонай Арміі ў 1939. Помнікі ім у Заходняй Беларусі маеце намер панастаўляць? :)))

Ленін перадаў жамойтам 1/3 Беларусі
Ну калі вы ўжо падлічылі, то вам нескладана будзе назваць агульную плошчу тэрыторыі Беларусі і плошчу таго кавалка, што «аддаў Ленін». Лічбы, калі ласка :)))

Дзякуй генералу за анексію -- вярнуў Беларусі спрадвечныя землі
Тут падрабязней, калі ласка. Дзе, калі і пры якіх абставінах ён нешта вярнуў Беларусі? Што за таямнічы чын палана-«ліТвінскага» гэнэраля, бо з ведамых гістарычных фактаў Жалігоўскі «вяртаў» (анексаваў) Віленшчыну, але ж Польшчы на загад Пілсудскага. Тую Віленшчыну, якую РП напярэдадні адпісала Летувіскай Рэспубліцы паводле Сувалкаўскай дамовы.

Хвантазёрства, густа замяшанае на невуцтве – крэда адэптаў секты палана-«ліТвінаў» (pl. litwiny).

«Будучы ліТвінам, я ніколі не пераставаў быць палякам. Два гэтыя паняцці звязаныя між сабою. Яны ўзаемна дапаўняюць адно другога»
Люцыян Жалігоўскі
0
Юзік Крулеўскі / адказаць
21.10.2019 / 13:36
Кажыма праўду,

Што абурыла гэтага дэмагога? Тое, што я напісаў у пачатку артыкула, -- "самую пекную частку Полаччыны  Расея забрала сабе". І што ў Себежскім раёне ёсць 3 вёскі з назовам Літвінава. То бок, я падкрэсліў, што яны ўваходзілі ў ВКЛ. І ў прынцыпе -- па тэме артыкула. І больш нічога.


Калі ў чалавека прыпадкі гневу ад тапонімаў "Літвінава" -- напішыце ў Расею, у Себежскае самакіраванне, а таксама ў Невельскае і Вяліжскае, дзе такіх тапонімаў не менш, з агрэсіўнай дэмагагічнай прапановай -- перайменаваць усе паселішчы тыпу "Літвінава" у -- Белоруссово! Я ўпэўнены -- могуць паслухаць. Для большай верагоднасці скажыце, што літвін Альгерд -- дзіду прысланіў да крамля, а яны адкупіліся сабалямі! Гэта ж знявага літвінамі "старэйшага брата". Дакладна, перайменуюць!


А яшчэ прасцей -- купіце двух сабак -- кабяля і суку -- і назвіце іх Літвін і Літвінка. Так як зрабіў адзін докшыцкі праваднік кантрабандыстаў праз польска-савецкую мяжу. Ён не дзяліўся ганарарам з мясцовымі паліцыянтамі. Дык злавілі і ў пастарунку ўсю дупу збілі гумай. А ён так пакрыўдзіўся! Двух сваіх сабак назваў польскімі імёнамі -- Юзік і Збышак.


Што датычыць майго ніка, то ён змаляваны з рэальнага чалавека, валацугі -- Юзіка са станцыі Крулеўшчына, які ў Глыбокім сядзіць (сядзеў) ля касцёла з шапкай і ўсім мінакам кажа: "Дай здароўя Божа, кіньце рубель тожа!". Праўда, год не бачыў, у дзядульніку ён, састарэў зусім....
5
Кажыма праўду / адказаць
21.10.2019 / 15:53
перайменаваць усе паселішчы тыпу "Літвінава" у -- Белоруссово!
Не-е, мяне задаволіць толькі перайменаванне «Юзіка» у «Язэпа Полацкага».

«Біце ў сэрцы іх – біце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!»
Максім Багдановіч «Пагоня», 1916
0
Павел / адказаць
21.10.2019 / 16:20
Вельмі зграбныя здымкі. Але Пастаўшчына прыгажэйшая :)
0
Юзік Крулеўскі / адказаць
21.10.2019 / 17:48
Кажыма праўду,

Ну, і чаму не схацеў згадаць, што "старадаўняй Літоўскай Пагоні не разбіць, не спыніць, не стрымаць!"? Калі "кажаш праўду" -- кажы да канца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера