Знайсці
19.10.2019 / 13:486РусŁacБел

У Нямеччыне затрымалі банду з Беларусі, якая рабавала грузавікі

У Нямеччыне затрыманыя члены банды з Беларусі, якая займалася крадзяжом тавараў з грузавікоў, паведамляе DW.

Чатырох членаў банды, уключаючы яе кіраўніка, злавілі на месцы злачынства 10 кастрычніка. У ходзе затрымання была канфіскавана фура з выкрадзенымі тэлевізарамі.

У склад банды ўваходзілі сама меней шэсць грамадзян Беларусі. Яны кралі тавары з грузавікоў на паркоўках і ў зонах адпачынку ўздоўж аўтатрас. Пераважна банда арудавала ў Ніжняй Саксоніі, але таксама вядома аб яе датычнасці да аналагічных злачынстваў у Францыі. У распараджэнні групоўкі было некалькі легкавых аўтамабіляў і фур для перавозкі крадзенага ў іншыя краіны.

У аперацыі па лоўлі падазраваных удзельнічалі праваахоўныя органы Германіі і Францыі, а таксама прадстаўнікі ўладаў Чэхіі і Еўрапола.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031