Знайсці
18.10.2019 / 18:432РусŁacБел

Стала вядома, колькі кандыдатаў пойдзе на выбары ад палітычных партый

У Беларусі зарэгістраваны 560 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, 367 з іх, або 65,5 працэнта ад агульнай колькасці, з'яўляюцца членамі палітычных партый, паведамляе БелТА.

Алег Гайдукевіч.

Больш за ўсё сярод кандыдатаў у дэпутаты прадстаўнікоў Ліберальна-дэмакратычнай партыі — 98 чалавек, або 17,5 працэнта ад агульнай колькасці. Далей ідуць КПБ і Аб'яднаная грамадзянская партыя. Камуністаў сярод прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат 57 (10,2 працэнта), прадстаўнікоў АГП — 47 (8,4 працэнта).

Пры гэтым партыйным вылучэннем скарысталася 357 зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты, або 50,8 працэнта ад іх агульнай колькасці.

Сярод тых, хто прайшоў рэгістрацыю, 197 чалавек (28 працэнтаў) вылучаліся шляхам збору подпісаў, 123 (17,5 працэнта) — ад працоўных калектываў.

Жанчын сярод зарэгістраваных прэтэндэнтаў на дэпутацкія партфелі 27 працэнтаў, маладых людзей да 30 гадоў — 9,5 працэнта, дэпутатаў дзеючага склікання — 5,7 працэнта, дэпутатаў мясцовых Саветаў — 11,8 працэнта.

Што да прафесійнай дзейнасці кандыдатаў, то занятых у прамысловасці, будаўніцтве, сферы транспарту сярод іх 17,1 працэнта, прадстаўнікоў навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту — 15,9 працэнта, дзяржслужачых — 11,6 працэнта, прадпрымальнікаў — 9,1 працэнта.

Усяго ў Беларусі кандыдатамі ў дэпутаты вылучалася 703 чалавекі, адмову ў рэгістрацыі атрымаў 131 прэтэндэнт на месца ў парламенце.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 17 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930