Знайсці
18.10.2019 / 18:0215РусŁacБел

«Паляць машыны і шкодзяць Барселоне» — беларуска, якая жыве ў Каталоніі, распавяла пра пратэсты

Настасся Саўкіна — беларуска, якая жыве ў Барселоне ўжо 6 гадоў. Яна працуе на сябе, займаецца арганізацыяй івэнтаў. Яна распавяла «Нашай Ніве» як пратэсты ў Каталоніі ўспрымаюцца знутры рэгіёна праціўнікамі аддзялення Каталоніі ад Іспаніі.

Настасся Саўкіна

Нагадаем, што ў Каталоніі праходзіць усеагульны страйк пратэсту супраць прысудаў, якія атрымалі каталонскія незалежніцкія лідары. Іх асудзілі на працяглыя тэрміны пазбаўлення волі.

«Я сама ніколі не падтрымлівала незалежнасць Каталоніі, бо я не згодная з тым, як гэта робіцца. Мне не блізкая ані пазіцыя Мадрыда, ані пазіцыя Каталоніі. Проста таму, што ўсё робіцца з вялікай колькасцю памылак, няма дыялогу зусім, — распавядае Настасся. —

Я не веру, што тут не замяшаныя грошы. Здаецца, палітыкі проста адмываюць грошы, прыкрываючыся незалежнасцю, маўляў, будзе рай на зямлі пасля аддзялення.

Але я так не лічу, што будзе рай. У ЕС незалежную Каталонію найхутчэй не возьмуць, бо Іспанія накладзе вета. Порт Барселоны будзе нікому не патрэбны, прыйдзецца наноў дамаўляцца з кампаніямі…

Чытайце іншае меркаванне: «Беларус па нараджэнні, каталонец па перакананнях». Беларус з Барселоны бярэ ўдзел у руху за незалежнасць Каталоніі

Вялікая праблема прыхільнікаў незалежнасці Каталоніі, што ў іх няма дакладнага і канкрэтнага плана. Ніхто не агучвае канкрэтных рухаў і дэталяў. Думаюць, аддзеляцца і будуць маленькай і вельмі багатай краінай, будуць як Швейцарыя. Так, сёння Каталонія — адзін з найбагацейшых рэгіёнаў, прамысловасць на уздыме. Але ці застанецца гэта на тым жа ўзроўні пасля аддзялення?

Я ўспрымаю пратэсты зусім не пазітыўна. Усё гэта вельмі кепска для бізнэсу, асабліва для малога бізнэсу. Ды і шмат якія буйныя кампаніі сыходзяць з рэгіёна. Калі 2 гады таму быў нелегальны рэферэндум, то некалькі тысяч кампаній перанеслі свае офісы ў іншыя рэгіёны ці зусім сышлі з Іспаніі. Напрыклад, адзін з банкаў перавёз галоўны офіс у суседні рэгіён».

Цяпер у горадзе на вуліцах амаль адны пратэстоўцы, кажа Настасся.

«Сёння амаль не працуе транспарт: метро працуе, але толькі палова станцый, у час пік увогуле 30%. Горад як вымер, бо сёння усе кампаніі, у сувязі з пратэстамі, далі людзям дазвол працаваць з дома. Таму на вуліцах амаль толькі тыя, хто бастуе.

Вуліцы перакрытыя, шмат паліцыі. Ну і пратэстоўцаў, канечне. Часам яны паляць машыны, учора і пазаўчора прынамсі было некалькі выпадкаў у цэнтры. Прычым, гэта выпадковыя машыны простых людзей, якія стаяць на вуліцы.

Праўда, аэрапорт разблакавалі ўжо.

Я не ведаю, чым гэта скончыцца. Ужо, як сказалі ў навінах, нанесеная шкода для Каталоніі памерам 1,5 мільёна еўра. Магчыма, пратэсты працягнуцца, бо пакуль нічога не дабіліся. Я лічу, што ўвогуле пратэстоўцы мусяць ехаць у Мадрыд, там жа прымаюцца рашэнні, а не граміць Барселону. Бо так нашкодзіць свайму гораду, як гэта робяць пратэстоўцы, трэба яшчэ пастарацца.

Дарэчы, амаль усё рускамоўнае насельніцтва таксама ўспрымае пратэсты вельмі негатыўна. Пазітыўна глядзяць на іх толькі тыя, хто замужам за каталонцамі ці жанатыя з каталонкамі. Але такіх людзей нямнога і яны амаль усе таксама на вуліцах».

Улад Швядовіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930