Знайсці
18.10.2019 / 17:264РусŁacБел

«Савушкаў прадукт» зладзіў дзень адчыненых дзвярэй

17 кастрычніка «Савушкаў прадукт» правёў Дзень адчыненых дзвярэй з экскурсіяй па сваёй вытворчасці ў Брэсце. Кампанія стрымала абяцанне і запрасіла на экскурсію тых, хто не змог на яе трапіць падчас малочнага фестывалю ў канцы жніўня.

У ходзе экскурсіі госці ўбачылі працэс прыёмкі малака, пабывалі ў лабараторыі, дзе свежае малако правяраюць на адпаведнасць якасці, ацанілі ўзровень тэхнічнага і тэхналагічнага абсталявання, санітарныя ўмовы на вытворчасці.

«Цікавасць да прамысловых экскурсій у Беларусі расце: шмат хто хоча на свае вочы ўбачыць, як нараджаюцца любімыя прадукты. Мы харчовае прадпрыемства, і ў нас дзейнічаюць вельмі строгія санітарныя нормы і патрабаванні. Таму, нават нягледзячы на ​​спецыяльна абсталяваныя галерэі, якія абмяжоўваюць доступ у цэхі, аде дазваляюць выдатна бачыць увесь працэс вытворчасці прадукцыі, забяспечыць пастаянны доступ гасцей на прадпрыемства немагчыма. Але, паабяцаўшы арганізаваць дадатковы дзень экскурсій падчас «Малочнага фестывалю» мы сваё абяцанне стрымалі і адкрылі нашы дзверы для тых, хто хацеў, але не змог пабываць у нас 30 жніўня», — адзначылі ў кампаніі «Савушкаў прадукт».

У экскурсіях, якія праходзілі на працягу ўсяго дня, паўдзельнічала больш за 450 чалавек, якія пакінулі свае кантакты і заяўкі напярэдадні фестывалю «Аблокі малака».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930