Знайсці
18.10.2019 / 17:3733РусŁacБел

23-гадовая настаўніца вырашыла стаць дэпутаткай. Яна верыць, што выбары не фальсіфікуюць, і арыентуецца на Навальнага

Цікавая персона была зарэгістраваная ў якасці кандыдата па Брэсцкай-Усходняй акрузе №3. Гэта настаўніца базавай школы ў вёсцы Яцкавічы Святлана Лысенка. Ёй усяго 23 гады, дзяўчына вылучаецца ні ад БРСМ, ні ад палітычных партый. Найхутчэй, што гэта такі рамантызм у палітыцы. Пра сябе і сваю праграму Лысенка расказала ў размове з «Нашай Нівай».

«Наша Ніва»: Вам усяго толькі 23 гады, вы ідзяце на выбары самі па сабе, не ад палітычнай партыі, а шляхам збору подпісаў. Чаму рашыліся на такі крок?

Святлана Лысенка: Я нарадзілася і адвучылася ў Беларусі. Наша краіна мне дала шмат чаго. Беларусь можа ганарыцца сваёй бяспекай, спакоем, добразычлівым народам. І я хачу працягваць тут жыць далей, нікуды не з’язджаць. Тым не менш, я бачу, што ў Беларусі ёсць і праблемы.

Каб іх вырашць, патрэбны новы погляд маладога пакалення. Каб моладзь не хацела з’ехаць, а думала, як развіваць нашу краіну. Менавіта таму я лічу, што ў парламенце павінна быць месца для людзей розных узростаў і прафесій. У Палаце прадстаўнікоў павінен быць малады, ініцыятыўны дэпутат, толькі так мы зможам удасканальваць нашу краіну ў імкліва зменлівым свеце.

«НН»: Некаторыя мяркуюць, тую ролю, пра якую вы кажаце, адвялі «Міс Беларусь» Марыі Васілевіч.

СЛ: Так, я ведаю, што яна таксама кандыдат. З яе інтэрв’ю я зразумела, што яна лічыць парламент вельмі важным інстытутам у дзейнасці краіны. Я радуюся, што маладыя людзі імкнуцца ўдзельнічаць ва ўсім гэтым. Цяпер узрост парламентароў прыкладна аднолькавы, я лічу, што яго трэба разбавіць, каб прадстаўляць інтарэсы ўсіх пластоў насельніцтва.

«НН»: А з якімі прапановамі вы ідзеце на выбары?

СЛ: Я працую ў школе настаўніцай, гэта вёска Яцкавічы Брэсцкага раёна. Мне, як настаўніцы, бачныя праблемы ў сістэме адукацыі. Інтарэсы школьніка павінны ўлічвацца найперш, развіваць яго здольнасці, але, на жаль, гэта робіцца далёка не заўсёды, тым самым прападаюць таленты.

Кожны вучань павінен мець магчымасць паглыблена вывучаць патрэбныя прадметы ад ранняга ўзросту, бо прафесіяналы рыхтуюцца з маленства. Неабходна павысіць статус настаўніка. Часта можна пачуць, што сёння адукацыя не на такім высокім месцы, як было раней. Маладыя настаўнікі сыходзяць са школы, не хочуць там працаваць.

«НН»: Трэба большыя заробкі?

СЛ: Як мінімум, я лічу, што трэба спыніць зніжаць прахадныя балы на педагагічныя спецыяльнасці. Ну не можа чалавек, які набірае на тэставанні 3 балы са 100 стаць добрым спецыялістам у сваёй сферы. Было б някепска зрабіць усю адукацыю ў нашай краіне бясплатнай. Сапраўды, у сучасным свеце вышэйшая адукацыя не ёсць абавязковай. Важна, каб чалавек, які сапраўды хоча атрымаць вышэйшую адукацыю і стаць добрым прафесіяналам, падыходзіў да гэтага з розумам. Хаця я разумею, што ў 18 гадоў абраць прафесію на ўсё жыццё вельмі складана.

Карацей, мая прапанова простая: зрабіць адукацыю бясплатнай, але каб туды было цяжка паступіць. Гэта павысіць і якасць адукацыі, і якасць выпускнікоў.

«НН»: Раскажыце пра сваю працу.

СЛ: Я працую ўжо трэці год. Размеркаванне ў мяне скончылася, але я засталася ў гэтай самай школе. Я скончыла БДПУ, па адукацыі настаўніца матэматыкі і інфарматыкі. Ёсць у мяне таксама пару гадзіну фізікі. Справа ў тым, што школа вельмі маленькая — усяго 32 вучні. У класах ад 2 да 6 дзяцей. Жыву я ў Брэсце, кожны дзень езджу маршруткай. Час у дарозе ў адзін бок — каля 40 хвілін.

«НН»: Раскажыце пра збор подпісаў. Хутка атрымалася сабраць тысячу?

СЛ: Збор подпісаў прайшоў лёгка. Людзі хацелі паразмаўляць, здзіўляліся, калі даведваліся, што кандыдаткай з’яўляюся менавіта я. Узрост іх, дарэчы, абсалютна ніяк не спыняў. Пікетаў мы не выстаўлялі, хадзілі па кватэрах. Усяго збірала чалавек 6—8.

«НН»: Гэта значыць, што кожнаму трэба сабраць больш за 100 подпісаў.

СЛ: Здаецца, што мы збіралі каля 10 дзён. Канечне, дзень на дзень не пападае. Мой рэкорд быў 91 подпіс за дзень. Дзяўчына з групы Дзіяна аднойчы сабрала 73 подпісы. Кожны ў выхадны дзень збіраў каля 50 подпісаў.

У буднія, канечне, было меней. Бо мы збіралі толькі ад 18 да 21. Ніхто адмыслова для гэтага адпачынкаў на працы не браў.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от S V E T A L Y S E N K O (@sveta.ly)

«НН»: Вы верыце, што можаце стаць дэпутаткай?

СЛ: Канечне!

«НН»: Не думаеце, што ўсё даўно вызначана, хто трапіць у парламент?

СЛ: Мы не можам сцвярджаць, што гэта праўда. Я лічу, што абірае народ.

Мы гаварылі людзям, каб яны абавязкова прыходзілі на выбары, абіралі кандыдата, які найбольш адпавядае іх поглядам. Пенсіянеры казалі, што заўсёды ходзяць на выбары. Былі людзі, якія хацелі пагаварыць, каб я пачула пра іх праблемы. Шмат што ўключыла ў сваю праграму. Я лічу, што выбары ўсё ж у нашай краіне ёсць і трэба, каб людзі хадзілі на галасаванне.

«НН»: Што людзей хвалюе ў Брэсце? Можа, акумулятарны завод?

СЛ: Пра акумулятарны завод я чула. Чэсна, не выходзіла на мітынгі, калі людзі ішлі карміць галубоў. Але я за забарону прадпрыемстваў, якія забруджваюць экалогію ў блізкасці ад населеных пунктаў.

Калі ўжо казаць пра канкрэтны гэты акумулятарны завод, то ёсць група людзей, якая пратэстуе супраць яго. Выбраць кагосьці з іх, каб яны пайшлі на завод, узялі там пробы, і калі норма выкідаў будзе ў парадку, то няхай завод працуе. Калі такога не будзе, то завод не можа функцыянаваць.

«НН»: Што яшчэ хвалюе людзей?

СЛ: Усе за падняцце эканомікі ў краіне. Я выступаю за падтрымку малога і сярэдняга бізнэсаў. Гэта аснова любой развітай дзяржавы. У нас шмат стратных прадпрыемстваў. Было б добра, каб іх прадалі прыватнікам. Тады дзяржава атрымае грошы з продажу і пастаянна будзе атрымліваць падаткі, а не толькі траціць грошы на іх утрыманне. Хацелася б павысіць інвестыцыйную прывабнасць краіны.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

ДЕЛО ЖИЗНИ Я не из тех, кто думает на 10 лет вперёд и не из тех, кто живет одним днём. Я строю планы, перспективы, я ищу дело жизни В 22 я не успела найти по-настоящему своё, но уже точно поняла, что нужно рисковать ради мечты. Потратить последние деньги на бизнес (лучше пролететь, чем не долететь никогда), рискнуть уехать в другую страну, поступить в вуз, о котором мечтали всю жизнь Двигайтесь! Не опускайте руки, идите вперёд, пусть и медленно Устали? Значит растёте Не останавливайтесь Это ведь может стать твоим ДЕЛОМ ЖИЗНИ. Поступай в театральный, открывай кофейню☕️, рискуй и я буду рисковать с тобой ✊ #рискуй #неостанавливайся #идикцели #идикмечте #расти #брест2018 #минск #беларусь #ябудурисковатьвместестобой

Публикация от S V E T A L Y S E N K O (@sveta.ly)

«НН»: Як школьная адміністрацыя паставілася, што вы ідзеце на выбары?

СЛ: Насамрэч станоўча. У нас не такая вялікая адміністрацыя, бо няма завучаў па выхаваўчай і вучэбнай рабоце, а толькі дырэктар. Ён падтрымаў, разумее, што моладзь павінна развівацца. Не было ніякіх касых поглядаў.

«НН»: Вы не ад БРСМ ідзеце?

СЛ: Не-не, ні ад БРСМ, ні ад прафсаюза. Сама па сабе.

«НН»: Хто вы па палітычных поглядах?

СЛ: Няма такіх партый, якія б цалкам адпавядалі маім поглядам. Гэта не так і важна, галоўнае, што дэпутат павінен унікаць у праблемы людзей, рашаць іх пытанні.

«НН»: Вы прыхільніца інтэграцыі з Расіяй ці Еўрасаюзам?

СЛ: Я прыхільніца суверэнітэту нашай краіны, таму не выступаю за інтэграцыю ні з ЕС, ні з Расіяй.

«НН»: Як вы ставіцеся да асобы Аляксандра Лукашэнкі?

СЛ: Лічу, што прэзідэнт выконвае ўсё, што і мусіць рабіць. Я не буду выказвацца ні за, ні супраць. Гэта абсалютна не ў маіх паўнамоцтвах. Ён выступае толькі за развіццё краіны і яе дабрабыту.

«НН»: Якое ў вас стаўленне да беларускай мовы?

СЛ: Выдатна стаўлюся, хаця сама кепска ведаю. Справа ў тым, што ў школах беларуская мова вывучаецца не на самым высокім узроўні. Гэта вельмі прыгожая мова, я б хацела ёй вольна валодаць і каб грамадзяне гаварылі па-беларуску.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Спонтанная суббота в городе М Сегодняшний день сопровождался кучей приятных событий. Поездка в Минск удалась Самое важное, что я провела чудесный вечер с @lenazylevich, это была последняя наша встреча в этом году, я желаю тебе успехов во всех твоих начинаниях и знаю, что ты все делаешь правильно Спасибо тебе за тебя ❤️ Как прошла ваша суббота? ____________________________ #belarus #minsk

Публикация от S V E T A L Y S E N K O (@sveta.ly)

«НН»: Ёсць у палітыцы людзі, якімі вы захапляецеся?

СЛ: Думаю, што няма. Ёсць людзі, за якімі я назіраю ў сацсетках, на ютубе. У Расіі ёсць такі, напэўна, апазіцыянер Аляксей Навальны. Мне цікавыя ягоныя палітычныя погляды, а ў Беларусі нікога такога няма. Калі на кагосьці раўняцца палітычна, то толькі на Навальнага.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031