Знайсці
18.10.2019 / 16:2520РусŁacБел

Лукашэнка: Усё жыццё маё — як вавёрка ў коле

Падчас сустрэчы са слухачамі і выкладчыкамі Акадэміі кіравання Аляксандр Лукашэнка расказаў пра свой працоўны графік.

У Лукашэнкі пацікавіліся, як ён паспявае зрабіць такую ​​вялізную колькасць спраў і ці ёсць час на адпачынак.

«У прынцыпе магу выбраць час, каб пайсці ў лес і пасмажыць шашлык, напрыклад. Але загадзя, каб у мяне мерапрыемстваў не было, — расказаў Аляксандр Лукашэнка. — Таму не трэба думаць, што прэзідэнт сядзіць з раніцы да ночы і ноч не спіць, паперы варушыць, а потым рэктара акадэміі прымае, кіраўніка Адміністрацыі, потым кадравы дзень і гэтак далей. Усё жыццё маё (думаю, і іншых прэзідэнтаў) — як вавёрка ў коле. Ускочыў і круцішся, бегаеш. Як 25 гадоў можна бегаць? А ты прывык. Кола круціцца — куды дзявацца. Калі бегчы не будзеш, кола будзе круціцца і цябе кідаць. Гэта лад жыцця. Ты ўжо да гэтага прызвычаіўся».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930