Знайсці
18.10.2019 / 15:283РусŁacБел

У Каталоніі пачалася ўсеагульная забастоўка

El Pais

У Каталоніі праходзіць усеагульны страйк нязгодных з прысудамі дзевяці лідарам рэгіёну, якія выступаюць за яго незалежнасць ад Іспаніі. Пра гэта паведамляе El Pais.

Па звестках выдання, пяць калон пратэстоўцаў абмежавалі доступ да асноўных пад'язных дарог да Барселоны. У аэрапорце горада адмянілі 57 рэйсаў з 1 тысячы запланаваных. Акрамя гэтага ў сталіцы Каталоніі зачыніўся рынак Бакерыя.

У запісе Нацыянальнага сходу Каталоніі у Twitter апублікавалі відэа аднаго з шэсцяў, арганізаваных у Барселоне.

El Periodico дадае, што да ўсеагульнага страйку заклікаюць прафсаюзы. Па звестках паліцэйскіх, каля 60 тыс. чалавек бяруць удзел у мітынгах у Жыроне. Газета адзначае, што ў некаторых кварталах Барселоны зачыніліся крамы, і трафік у горадзе скараціўся.

Пратэсты ў Каталоніі пачаліся 14 кастрычніка. Прычынай для грамадскіх хваляванняў стаў прысуд, які Вярхоўны суд Іспаніі вынес у дачыненні да дзевяцярых прыхільнікаў незалежнасці рэгіёна, іх прысудзілі да працяглых тэрмінаў пазбаўлення волі. Суд таксама выдаў ордар з патрабаваннем затрымаць і выдаць Іспаніі экс-кіраўніка каталонскага жэнералітэта Карлеса Пучдэмона, які цяпер жыве ў Бельгіі. Аднак той добраахвотна прыйшоў у пракуратуру Брусэля ў суправаджэнні адвакатаў і папрасіў не дапускаць яго экстрадыцыі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930