Знайсці
18.10.2019 / 14:4915РусŁacБел

Лукашэнка: Хачу спакойны парламент, але каб і па мордзе каму-небудзь маглі даць

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы ў Акадэміі кіравання, перадае БелТА.

«Я хачу, каб парламент і дэпутаты былі больш актыўнымі. Дрэнна, калі нейкая праблема — прэзідэнт бяжыць наперадзе, яшчэ нешта — там зноў прэзідэнт. Гэта ненармальна, ні ў адной дзяржаве гэтага няма, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Гэтак жа прасцей: сядзі і глядзі, што прэзідэнт скажа. Трэба, каб і ў дэпутатаў бурліла, каб яны кідаліся наперад і абаранялі кожны свайго выбаршчыка, а ў цэлым — народ Беларусі і нашу дзяржаву. Можа быць, і не трэба прэзідэнта кожны раз выпіхаць наперад».

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што яго праца вельмі цесна звязана з заканадаўчымі органамі ўлады, таму ён перажывае за тое, кім будзе прадстаўлены парламент. «Я хачу, каб ён быў ціхім, спакойным, стабільным, але, дзе трэба, каб і па мордзе каму-небудзь маглі даць», - падкрэсліў ён.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, у парламенце павінны быць прадстаўлены ўсе слаі грамадства, ён павінен быць стракаты, каб прынятыя законы адпавядалі інтарэсам усіх грамадзян.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера