Даслаць навіну
Знайсці
18.10.2019 / 12:37

Падтрымай перавыданне першай беларускай настольнай гульні «Паўстанцы»

Дзецюкі!

Мінула ўжо тое, калі здавалася ўсім, што мужыцкая рука здасца толькі да сахі, — цяпер настаў такі час, што мы самі можам гуляць, і то гуляць у свае настольныя гульні.

«Паўстанцы» — першая беларуская настольная гульня, падчас якой вы можаце паглыбіцца ў атмасферу 1863 года. Гульня ўпершыню выйшла ў 2013 годзе і набыла вялікую папулярнасць, выклікаўшы хвалю з’яўлення іншых беларускіх настолак. Акрамя забавы гульня носіць адукацыйны характар. Яна заахвочвае паглыбіцца ў самы вір паўстання і перапісаць гісторыю.

За шэсць год існавання гульні было сабрана шмат водгукаў, назапашаны стос ідэй — і пасля плённай працы мы можам прадставіць вам другую рэдакцыю гульні «Паўстанцы».

Павялічыць выяву

У сваёй новай версіі настольная гульня набыла новы выгляд, стала больш дынамічнай, лагічнай і разнайстайнай. У «Паўстанцаў» цяпер ёсць два цікавыя дадаткі — «Праклён» і «Падзеі», з’явілася багатае гістачнае напаўненне: на картках вы знойдзеце гістарычных асобаў, воклічы паўстання, важныя даты і нават цытаты з гістарычных дакументаў.

Павялічыць выяву

Падтрымаўшы выданне цяпер, кожны зможа атрымаць цікавыя лоты, большасць з якіх можна будзе атрымаць толькі падчас кампаніі па перавыданні: ільняны чахол, чорную біжутэрыю і персанальную карту для гульні, на якой можна размясціць сябе альбо свайго продка.

Павялічыць выяву

Падтрымаць перавыданне гульні можна на сайце https://a4games.by/paustantsy/

Запрашаем Вас паўдзельнічаць у выданні Другой рэдакцыі «Паўстанцаў» — і перапісаць гісторыю разам!

Антось-гаспадар з-пад Гародні!

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30