Знайсці
18.10.2019 / 12:25РусŁacБел

Перамір'е на поўначы Сірыі сарвана

Нягледзячы на ​​заключаную напярэдадні дамову паміж Турцыяй і ЗША аб перамір'і ў паўночнай Сірыі, з раніцы пятніцы ў гэтым рэгіёне аднавілася стральба, паведамляе Reuters. Крыніца агенцтва паведаміла, што з прыгранічнага турэцкага горада Чэйланпілар чутныя артылерыйскія залпы на сірыйскім баку, а ў горадзе Рас эль Айн, кантраляваным курдамі, пачаліся пажары.

Карэспандэнт тэлеканала Al Mayadeen таксама паведаміў аб парушэнні перамір'я. Паводле яго слоў, артылерыйскі агонь вядуць турэцкія вайскоўцы ў правінцыі Хасака. Акрамя гэтага працягваецца наступ атрадаў сірыйскай апазіцыі, якія падтрымліваюцца Анкарой.

Напярэдадні віцэ-прэзідэнт ЗША і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган заявілі аб тым, што ваенная аперацыя на поўначы Сірыі спыняецца на 120 гадзін. Па ўмовах дасягнутага пагаднення атрады курдскіх «Сірыйскіх дэмакратычных сіл» павінны адысці з тэрыторыі, якую ў Анкары разглядаюць як зону бяспекі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера