Знайсці
18.10.2019 / 15:474РусŁacБел

У ЗША знайшлі ў Расіі яшчэ адну зброю «Суднага дня»

Атамная падлодка (АПЛ) праекта 955 «Юрый Далгарукі», абсталяваная міжкантынентальнымі балістычнымі ракетамі (МБР) Р-30 «Булава-30», з'яўляецца «сапраўднай» зброяй «Суднага дня», піша The National Interest.

Публікацыя амерыканскага часопіса, якая з'явілася ў чэрвені 2019 года, прысвечана залпаваму пуску Р-30 «Булава-30» з акваторыі Белага мора па палігоне Кура на Камчатцы, які прайшоў у маі 2018 года.

Выданне адзначае, што такая зброя адрозніваецца незвычайнай траекторыяй палёту, якая абцяжарвае перахоп. «40-тонныя ракеты могуць ухіліцца ад парадку сарака удараў СПА [супрацьпаветранай абароны]», — піша The National Interest. Часопіс запэўнівае, што Р-30 «Булава-30» можа разбурыць гарады суперніка пасля таго, як астатнія расійскія ядзерныя сілы будуць ліквідаваныя.

Тым не менш The National Interest піша, што дакладнасці Р-30 «Булава-30» недастаткова для прымянення зброі ў межах сцэнарыя «першага ўдару», які прадугледжвае, у прыватнасці, знішчэнне шахтавых пускавых установак амерыканскіх МБР LGM-30 Minuteman.

У чэрвені 2018 года, паведамлялася, што Р-30 «Булава-30» прынятая на ўзбраенне ВМФ Расіі.

У маі таго ж года дырэктар інфармацыйнага праекта аб ядзерных узбраеннях Федэрацыі амерыканскіх навукоўцаў Ганс Крыстэнсэн заявіў, што агульная магутнасць выбуху боезарадаў падчас залпавага пуску адразу чатырох ракет Р-30 «Булава-30» магла б скласці 2,4 тысячы кілатон, што эквівалентна 160 «Хірасімам».

МБР Р-30 «Булава-30» распрацавана Маскоўскім інстытутам цеплатэхнікі для ўзбраення ракетаносцаў праекта 955 «Барэй». Выпрабаванні зброі пачаліся ў 2004 годзе. З 32 пускаў ракеты (уключаючы апошні залпавы) сем прызнаныя няўдалымі, а два - часткова-няўдалымі.

У ходзе стратэгічных вучэнняў «Гром-2019», якія прайшлі 15-17 кастрычніка, пускі Р-30 «Булава-30» не праводзіліся.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930