Знайсці
17.10.2019 / 22:584РусŁacБел

Беларускі лён, крапіва і абутак з сэканда. У Мінску прайшоў модны паказ, які ўхваліла б нават Грэта Тунберг ФОТЫ

У Мінску прайшоў этычны модны паказ. Паказваем, як у наступным сезоне вясна-лета выглядаць стыльна і эка-дружалюбна.

Самы перадавы кірунак у модзе — гэта sustainable fashion, ці ўстойлівая мода. Гэта значыць, што дызайнеры пры вытворчасці адзення клапоцяцца пра экалогію — абіраюць натуральныя тканіны, выкарыстоўваюць другасныя ці мясцовыя матэрыялы, мінімізуюць адходы.

Дызайнерка Настасся Ямінская (брэнд Jamido) працуе з ільном. Сукенкі і топы з новай калекцыі яна ўпрыгожыла расліннымі прынтамі — крапівой, папаратнікам, хвошчам, лісцем дуба і каштана. Такі беларускі адказ трапічным малюнкам, якія мільгалі на апошніх паказах Valentino і Dolce & Gabbana.

Свабодны крой, адкрытыя спінкі, пастэльныя колеры — тое, што трэба для гарачага лета і беларускага вока, якое за зіму стамляецца ад шэрага, але баіцца занадта яркіх фарбаў.

Яшчэ далей у справе клопату аб прыродзе пайшла дызайнерка Ксенія Гесць. Для пашыву адзення яна не купляла новыя тканіны, а ўзяла тое, што ўжо было ў карыстанні: рэчы з сэканд-хэндаў, тэкстыльныя адходы, старыя кашулі сяброў.

Амаль палову абутку на паказ таксама падабралі ў сэкандзе — мінскай дабрачыннай краме KaliLaskа. І ён глядзіцца ў вобразах цалкам арганічна: мода цыклічна, а таму туфлі, у якіх хадзілі на спатканні нашы мамы, рана спісваць з рахунку.

НЛ, фоты Волі Афіцэравай

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031