Знайсці
17.10.2019 / 22:105РусŁacБел

У парыжскім заапарку жыве дзіўная слізь, якая мае 720 палоў і здольнасць сябе лячыць

Парыжскі заапарк толькі што прадставіў свету свайго новага насельніка, назваўшы яго проста «кропляй». Physarum polycephalum («шматгаловая слізь») з'яўляецца разнавіднасцю слізістай цвілі жаўтлявага колеру. Яна падобная на грыбок, але паводзіць сябе як жывёла, паведамляе BBC.

У жывога арганізма няма рота, страўніка ці вока, але ён здольны выяўляць і ператраўліваць ежу.

Ён ярка-жоўтага колеру, можа поўзаць з хуткасцю да 4 сантыметраў у гадзіну, у яго няма мозгу, але ён здольны да вырашэння задач, а калі яго разрэзаць напалову, ён здольны зрасціся разам зноўку.

Physarum polycephalum не з'яўляецца ні раслінай, ні жывёлай, ні грыбам. У гэтай слізі няма двух палоў — мужчынскага і жаночага, у яе — 720 палоў. Яна можа распадацца на асобныя арганізмы, а потым злівацца ў адзін.

Такія аднаклетачныя істоты з'явіліся каля паўмільярда гадоў таму, але ўпершыню пра яе загаварылі ў маі 1973 года, калі жыхарка амерыканскага штата Тэхас выявіла жоўтую пляму на сваім заднім двары. Жывы арганізм стаў сенсацыяй для СМІ.

Слізь звычайна сустракаецца на лясных глебах Еўропы.

Слізь практычна бессмяротная, яе асноўныя ворагі — святло і засуха. Знаходзячыся пад іх пагрозай на працягу некалькіх гадоў, слізь можа ўваходзіць у спячку.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера