Знайсці
17.10.2019 / 20:242РусŁacБел

Навукоўцы расказалі, як рацыён харчавання спрыяў з'яўленню маўлення ў чалавека

Навукоўцы Універсітэта Бафала прыйшлі да высновы, што ўжыванне мяса і гатаванне ежы спрыялі развіццю маўлення і эвалюцыі чалавека, піша Phys.org.

Па словах спецыялістаў, спецыфічны рацыён харчавання старажытных людзей прывёў да таго, што сліна Homo sapiens адрозніваецца ад сліны іншых прыматаў. Яна ўнікальная тым, што больш вадзяністая і мае спецыфічную сумесь бялкоў.

Аказалася, што чалавечая сліна лепш расшчапляе крухмал і здольная мадыфікаваць тлушчы, аднак горш пеніцца.

Гэтыя адрозненні тлумачацца тым, што малпы ядуць больш клятчаткі і доўга перажоўваюць, у той час як людзі гатуюць ежу, што палягчае перажоўванне. Вадзяністая сліна лепш змочвае сухую ежу і палягчае глытанне. Такая сліна забяспечвала аптымальную вільготнасць поласці рота ў пустынным клімаце і была важнай для развіцця чалавечага маўлення.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930