Знайсці
17.10.2019 / 18:3517РусŁacБел

«Як пешкі». Пра Анісім, Канапацкую і Пракапеню

Піша Пятро Кузняцоў, заснавальнік сайта «Моцныя навіны».

Тое, што Анісім і Канапацкую не зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты, — гэта нармальна. Гэта паказчык нават не таго, што ў Беларусі няма публічнай палітыкі — яе няма таму, што і не было, і нават калі б яе, хоць бы для імітацыі, улады пачалі канструяваць, на гэта яшчэ, з тэмпамі па 2 чалавекі за 4 гады, вельмі шмат часу б спатрэбілася.

Чытайце таксама: Анісім, Канапацкая, Губарэвіч, Халіп не зарэгістраваныя ў якасці кандыдатаў у дэпутаты

Гэта якраз паказчык таго, што ўлада яе, то-бок публічную палітыку, нават у імітацыйных мэтах дазваляць не збіраецца.

З Анісім так некалькі сумна атрымалася. Неяк ціха паставілі, неяк ціха адхілілі, сама яна там вельмі ціха адседзела. Беларусізацыі не правяла, неяк і без яе яна, як можа, так і ідзе. Сумнаватая карціна ад таго, што застаецца ўражанне, што чалавека як пешку пасовалі, ды і ўсё.

З Канапацкай жа проста смешна выйшла. Пасля сваіх «выбараў» ад вялікага розуму чалавек так прыгожа казаў, што атрымаў рэальную электаральную перамогу. Зусім нядаўна папішчала пра рэйтынгавага палітыка. Ну і ўсё — скончылася палітыка, ды яшчэ і рэйтынгавая.

Працадаўца разарваў кантракт — гэта так называецца, а не «палітыка».

Ніякай злараднасці, проста канстатацыя: нават калі выказаць здагадку, што і на гэты раз улада кагосьці туды прапусціць, гэта не будзе значыць абсалютна нічога. Разынкай усяго гэтага вось квазі-палітычнага жыцця ў Беларусі застаецца такі момант. Выхад на больш-менш адносна прыстойны ўзровень (кандыдат у прэзідэнты ці дэпутат) заўсёды, па тых ці іншых прычынах, становіцца сітуацыйным і, як прэзерватыў, аднаразовым.

Ніхто яшчэ ў краіне не балатаваўся ў прэзідэнты два разы і доўга яшчэ ніхто з тых, хто не з сістэмы, не будзе дэпутатам два разы. Гэта робіцца для таго, каб паказваць і электарату, і Еўропе, і ўсім ахвочым, што людзі з апазіцыі, якія ў нейкі момант апынуліся на бачных ролях — гэта выпадковыя персанажы, а не палітыкі. Гэта значыць, у цэлым апазіцыя — маргінальная, а любы выхад кудысьці — гэта выпадковасць. Палітыкаў няма, ёсць пешкі.

Падобным чынам Лукашэнка паводзіць сябе і са сваімі «элітамі». Бясконца тасуе чыноўнікаў, дэманструючы, што ён будзе вырашаць, дзе і хто працуе незалежна ад чаго б там ні было — вопыту, стажу, перспектыў, заслуг. Вырашае ён, таму што палітык ёсць адзін — ён. І калі ён такім чынам паводзіць сябе са «сваімі», то вельмі дзіўна, што нехта спадзяецца, што з «чужымі» ён будзе паводзіць сябе інакш.

Наогул кажучы, гэты пост — ён збольшага пра тое, ці сапраўды IT-лабізм зараджае ў нашай краіне палітыку. Тэма, якая актыўна абмяркоўваецца ў стужцы апошнімі днямі.

Дык вось, пытанне гэтае ляжыць трохі ў іншай плоскасці. Як шмат у Пракапені шанцаў захаваць свой лабісцкі і «палітычны» патэнцыял пасля таго, як неабходнасць у менавіта яго прысутнасці на яго цяперашніх пазіцыях знікне. І чым ён у гэтым сэнсе будзе адрознівацца ад Анісім і, дарэчы, ад іншага, неадушаўлёнага прадмета — пешкі?

Пётр Кузняцоў, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031