Знайсці
17.10.2019 / 17:233РусŁacБел

У Беларусі пачалі выпускаць папулярную ў Еўропе рыбную пасту

«Санта Брэмар» пачала выпускаць у Брэсце пасту з філе атлантычных рыб. Навінка «Атлантык Фіш» ужо паступіла ў беларускія крамы.

Пры вытворчасці пасты выкарыстоўваюць мікс розных відаў атлантычных рыб. Аснову прадукту складаюць трасковыя рыбы — сайда і траска. Сярод асаблівасцяў — незвычайная структура: тэхнолагі дамагліся мяккай кансістэнцыі, але захавалі тэкстуру рыбнага валакна.

Рыбная навінка выступае крыніцай бялку і вырабляецца без кансервантаў. У пасце захаваныя карысныя тлустыя кіслоты, паўнавартасны рыбны бялок і вітаміны, якімі так багатая марская рыба.

«Атлантык Фіш» прадстаўлены на паліцы трыма разнавіднасцямі, у тым ліку пастай выключна з траскі і сайды для аматараў натуральнага смаку белай рыбы. У двух іншых міксах склад пашырылі: у першую дадалі ласось, у другую — скумбрыю. У спалучэнні з ласосем «белая рыба» раскрывае яго багаты смак, а ў спалучэнні са скумбрыяй — дазваляе збалансаваць яе смакавую насычанасць і дае лёгкую пікантнасць.

Пасту «Атлантык Фіш» можна выкарыстоўваць для сэндвічаў на сняданак або падчас перакусу. Акрамя таго, яе можна дадаваць у другія стравы, такія як паста, піца, бульба, а таксама ў якасці начыння для пірагоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера