Знайсці
17.10.2019 / 16:383РусŁacБел

Пацалаваў незнаёмую жанчыну ў цягніку ў вусны: Пола Гаскойна апраўдалі па справе аб сэксуальным дамаганні

Каралеўскі суд Тысайда (гарадская агламерацыя на паўночным усходзе Англіі) зняў з былога паўабаронцы зборнай Англіі Пола Гаскойна абвінавачванні ў сэксуальным дамаганні. Пра гэта паведамляюць Sky Sports, Бі-бі-сі і Yahoo Sport UK.

52-гадовага Гаскойна абвінавачвалі ў тым, што 20 жніўня 2018 года ён у стане алкагольнага ап'янення чапляўся да незнаёмай жанчыны ў цягніку, які рухаўся з Ёрка ў Ньюкасл. Паводле заявы жанчыны, былы футбаліст сілком пацалаваў яе ў вусны.

Падчас судовага паседжання Гаскойн заявіў, што не дамагаўся незнаёмкі. Паводле яго слоў, ён пацалаваў жанчыну, каб падтрымаць яе. Як сцвярджае Гаскойн, да гэтага іншы пасажыр абразіў жанчыну, назваўшы яе тоўстай.

Ангелец завяршыў футбольную кар'еру ў 2004 годзе. З тых часоў ён некалькі разоў праходзіў курс лячэння ад алкагольнай залежнасці.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031