Знайсці
18.10.2019 / 16:446РусŁacБел

Зацішша перад вызначальнымі матчамі. Анонс 25 тура чэмпіянату Беларусі па футболе

У вышэйшай лізе засталося згуляць усяго шэсць тураў. Хто б мог падумаць, што сёлета будзе такая інтрыга і што канец гегемоніі БАТЭ можа стаць рэальнасцю. Разам з Букмекерскай канторай Марафон анансуем 25 тур чэмпіянату Беларусі па футболе.

Футбольнае першынство брала паўзу на міжнародныя матчы, у якіх зборная Беларусі згуляла дома ўнічыю з Эстоніяй і прайграла Нідэрландам.

Калі вяртацца да падзей папярэдняга тура, то тут варта адзначыць валявую перамогу «Мінска» ў Гарадзеі, а таксама другую запар вікторыю «Энергетыка-БДУ».

Форвард «Энергетыка-БДУ» Ілля Шкурын быў прызнаны найлепшым гульцом верасня ў чэмпіянаце.

Здавалася, што «Віцебск» крыху ачуняў, пра што сведчылі дзве перамогі, але на сінтэтыцы РЦАР-БДУ паўночная каманда нічога не змагла зрабіць са «студэнтамі», чые пазіцыі на мяжы зоны вылету сталі мацнейшымі за становішча «Гомеля» і «Дняпро», якія згулялі ў панылую нічыю.

Цяпер да падзей наступнага тура.

«Славія» — «Нёман»

  • 19.10, 14:00. Мазыр, стадыён «Юнацтва».
  • Матч першага круга — 1:0

Абое рабое: мазырчукі і гарадзенцы маюць аднолькавую колькасць турнірных балаў, а таксама апошнім часам не могуць парадаваць заўзятараў перамогамі. 

У «Славіі» — адна вікторыя ў сямі апошніх турах, і тая тэхнічная. «Нёмана» справы яшчэ горшыя — адна перамога ў 11 матчах.

Ёсць неблагі шанец крыху выправіць становішча.

Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2.5.

БАТЭ — «Гомель»

У інтэрнеце разгортваецца ініцыятыва аб перайменаванні «Барысаў-арэны» ў гонар Анатоля Капскага. Спачатку гэта быў флэшмоб у сацсетках, а нядаўна 150 спартоўцаў звярнуліся да барысаўскіх уладаў з адкрытым лістом.

Але пакуль у самім клубе думаюць яўна не пра назву стадыёна — трэба даганяць брэсцкае «Дынама» і трымаць у галаве будучыя матчы з «Шахцёрам» і мінскім «Дынама». А пакуль можна крыху расслабіцца, бо ў Барысаў едзе гаротны «Гомель».

Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.

«Дынама-Мінск» — «Віцебск»

  • 19.10, 18:00. Мінск, стадыён «Дынама».
  • Матч першага круга — 3:1

«Дынама» два тыдні таму згуляла ўнічыю з «Іслаччу» і яшчэ на адзін бал аддалілася ад жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», якое без шанцаў саступіла ў Салігорску, але яшчэ на два адстала ад трэцяга месца. 

Фота: ФК «Дынама-Мінск»

«Віцебск» жа, прайграўшы «Энергетыку-БДУ», зноў вываліўся з першай паловы табліцы. Але ў сярэдзіне табліцы такая шчыльнасць, што перамога зноў можа падняць віцяблянаў на восьмае месца, а параза з улікам вікторый канкурэнтаў можа адкінуць ажно на дванаццатае.

Прагноз «НН»: перамога «Дынама».

«Тарпеда-БелАЗ» — «Іслач»

  • 20.10, 14:30. Жодзіна, стадыён «Тарпеда».
  • Матч першага круга — 0:1

У матчы першага круга «Іслач» ужо на восьмай хвіліне засталася ўдзесяцёх пасля выдалення Янушкевіча, але здолела вырваць перамогу.

Паўтарэнне майскага матча зможа перасунуць «ваўкоў» на пяты радок табліцы, але ў гэта чамусьці не надта верыцца.

Прагноз «НН»: «Тарпеда» не прайграе.

«Дняпро» — «Шахцёр»

  • 20.10, 17:00. Магілёў, стадыён «Спартак».
  • Матч першага круга — 1:3

Увечары 14 кастрычніка на магілёўскім стадыёне «Спартак» адбыўся пажар. Агонь пашкодзіў банер з лагатыпам «Дняпро», а таксама сцяну адміністрацыйнага будынка. Ніхто не пацярпеў.

Наступствы пажару не мусяць адбіцца на арганізацыі матча супраць «Шахцёра», які адбудзецца на «Спартаку». Цяпер задача за футбалістамі: паказаць такую гульню, каб яе можна было назваць «вогненнай».

Прагноз «НН»: перамога «Шахцёра».

«Дынама-Брэст» — «Слуцк»

  • 20.10, 19:00. АСК «Брэсцкі».
  • Матч першага круга — 3:1

Берасцейцы працягваюць свой шлях да чэмпіёнства. Наступны чэкпойнт — гульня са «Слуцкам», які правальвае другую восень запар. Сёлета ў падначаленых Віталя Паўлава ўжо чатыры паразы запар.

Паўтарэння леташняга рэкорду не будзе (дзякуй мінскаму «Тарпеда»), але радавацца асабліва няма чаму.

Прагноз «НН»: перамога «Дынама».

«Гарадзея» — «Энергетык-БДУ»

  • 21.10, 19:00. Стадыён «Гарадзея».
  • Матч першага круга — 0:0

«Гарадзея» праводзіць найлепшы сезон у сваёй вышэйшалігавай гісторыі: «цукровыя» знаходзяцца на сёмым радку і паказваюць стабільную гульню. Здараюцца, канечне, канфузы кшталту паразы ў мінулым туры ад «Мінска», але наогул уражанне застаецца вельмі станоўчым.

Тое ж можна сказаць і пра «Энергетык», хаця поспехамі каманда можа адзначыцца хіба што ў гонцы бамбардзіраў. «Студэнты» усё яшчэ могуць вылецець у першую лігу.

Прагноз «НН»: тотал, большы за 2.5.

У сувязі са зняццем з чэмпіянату мінскага «Тарпеда» ва ўсіх астатніх матчах «аўтазаводцам» будзе прысуджана тэхнічная параза 0:3. На гэты раз пашанцавала «Мінску». 

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах і абавязкова схадзіце на стадыён, надвор'е ж добрае! Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Піліп Каваленка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031