Знайсці
17.10.2019 / 14:2113РусŁacБел

Са Змітра Паліенкі знялі абвінавачванні па трох крымінальных артыкулах

Фота Рамана Пратасевіча

Са Змітра Паліенкі, справа якога разглядаецца сёння ў Мінскім гарадскім судзе, знялі абвінавачванні па трох крымінальных артыкулах: за «абразу прадстаўніка ўлады», «распальванне расавай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай нянавісці альбо варожасці» і «апаганьванне будынкаў і нанясенне шкоды маёмасці», паведамляе Еўрарадыё.

Гэтага, дарэчы, патрабавала праваабарончая арганізацыя Amnesty International, якая разгледзела справу і прыйшла да высновы, што гэтыя тры абвінавачванні з’яўляюцца незаконнымі і мусяць быць знятыя.

Пасля абеда, верагодна, адбудзецца допыт абвінавачанага. Цяпер Паліенку будуць судзіць за «злоснае хуліганства». Актывіст нібыта пырснуў у твар незнаёмаму мужчыну пярцовым балончыкам за заўвагу пра паленне ў пад'ездзе. 

Падчас допыта пацярпелы распавёў, як гэта было. Аказваецца, ён быў выпіўшым, і ў міліцыю звярнуўся праз двое сутак.

«Я не палю і не люблю гэты пах. Ішоў дадому, зрабіў заўвагу хлопцу, які паліў у пад'ездзе Раптам мне ў твар распылілі газ. Я перастаў бачыць. Прыйшоў дадому і вымыў твар. Гэта было каля восьмай вечара. Дагэтуль я сустракаўся з сябрам, выпіў крыху піва і потым 300 грамаў гарэлкі. Дома жонка хацела выклікаць хуткую, але ў мяне з хуткай свае адносіны. У міліцыю звярнуўся праз дзень. Для асэнсавання таго, што адбылося, спатрэбілася двое сутак». 

Паліенку пагражае абмежаванне свабоды на тэрмін ад трох да пяці гадоў альбо пазбаўленне волі ад трох да дзесяці гадоў. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера