Даслаць навіну
Знайсці
17.10.2019 / 12:27

Наступнымі гасцямі ў інтэлектуальным клубе Святланы Алексіевіч стануць вядомыя літоўскія драматург і рэжысёр 

Чарговая сустрэча пройдзе 21 кастрычніка ў 19.00 ў Тэатры беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44). 

Марыус Івашкявічус і Оскарас Каршуновас — амаль равеснікі, аднаму 45 гадоў, другому 46. І яны шчасліва знайшлі адзін аднаго. Кожная іх сумесная праца — падзея ў тэатральным свеце.

Павялічыць

Марыус Івашкявічус (злева) і Оскарас Каршуновас.

Марыус Івашкявічус нарадзіўся ў невялікім літоўскім мястэчку Маляты, але ўся гісторыя яго сям'і складанымі заблытанымі шляхамі звязана з Беларуссю. У ім тры чвэрці беларускай крыві, якая час ад часу нагадвае пра сябе. Сёння Івашкявічус — вядучы літоўскі драматург. Спектаклі па яго п'есах ідуць у еўрапейскіх тэатрах.

У 2016 годзе Літоўскае радыё («LRT Radijas») абвясціла Маруса Івашкявічуса «Чалавекам года» за грамадзянскую ініцыятыву — па яго закліку каля паўтысячы чалавек рознай нацыянальнасці з Маляты, іншых гарадоў Літвы і іншых краін прайшлі Маршам памяці да месца забойства каля двух тысяч тутэйшых габрэяў.

Оскарас Каршуновас — чалавек, без якога немагчыма ўявіць сучасны еўрапейскі тэатр. Лаўрэат мноства прэмій у галіне культуры і мастацтва, кавалер ордэнаў Палярнай зоркі Шведскага каралеўскага дома, Залатога крыжа прэзідэнта Польшчы, французскага ордэна Мастацтваў і літаратуры. Са сваімі спектаклямі Оскарас Каршуновас удзельнічаў у найбуйнейшых і найважнейшых тэатральных фестывалях, а Літве падарыў традыцыйны міжнародны тэатральны фестываль «Сірэны», які праходзіць у Вільні восенню.

У 1999 годзе заснаваў уласны тэатр (Тэатр Оскараса Каршуноваса), які аб'ездзіў увесь свет. У Каршуноваса таксама ёсць беларускія карані. Дзед яго родам з-пад Магілёва.

— Я хачу паставіць «Чарнобыльскую малітву» Святланы Алексіевіч, — кажа ён. — Чарнобыльская трагедыя адгукаецца ў маім сэрцы, і гэта не проста словы. Маё пакаленне выдатна памятае 26 красавіка 1986 года: мы з сябрамі гулялі ў двары ў баскетбол, калі пачаўся дождж. У той час у Вільні была крама «Мінск» — мы пабеглі хавацца ад дажджу пад яго дахам. Пазней нам сказалі, што на ЧАЭС адбыўся выбух, а дождж, пад які мы патрапілі, быў радыеактыўны. Тэма атамнай энергетыкі да гэтага часу вельмі актуальная ў Літве (у 2009 годзе была зачынена Ігналінская атамная электрастанцыя, для чаго былі вылучаныя некалькі мільярдаў эўра. А цяпер за шэсцьдзесят кіламетраў ад Вільні ўзводазіцца АЭС…

Гэтая сустрэча — вельмі рэдкая магчымасць убачыць і пачуць дыялог двух самых запатрабаваных еўрапейскіх рэжысёра і драматурга.

Уваход вольны

Колькасць месцаў абмежавана

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30