Знайсці
17.10.2019 / 10:412РусŁacБел

У мінскіх радзільнях маладым мамам будуць уручаць каробкі з падгузкамі і дзіцячым пюрэ

Каробкі з неабходнымі падарункамі будуць уручаць ва ўсіх радзільнях Мінска, а таксама ў РНПЦ «Маці і дзіця» і клінічным радзільным доме Мінскай вобласці. Акцыя працягнецца да 15 мая. За гэты час плануюць раздаць 14 тысяч каробак.

«Выдаваць падарункавую каробку маладой маме будуць адразу пасля нараджэння малога: у першыя ці другія суткі. Там шмат карысных рэчаў і сродкаў, якія спатрэбяцца ўжо ў першыя дні жыцця дзіцяці і аблегчаць клопаты бацькам», — расказала Марына Шкроб, намеснік галоўнага ўрача па акушэрска-гінекалагічнай дапамозе 5-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

Што будзе ў каробцы? Гэта падгузкі, гігіенічныя пялёнкі, лактацыйныя укладыші, дзіцячае харчаванне, нагруднік, альбом для мамы, зніжкавыя карткі, крэм для скуры і іншае.

Праект па ўручэнню падарункавых набораў маладым мамам упершыню быў запушчаны ў студзені 2019 года. Ініцыятыву рэалізуе адукацыйны праект «МамаPro» пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930