Знайсці
17.10.2019 / 09:026РусŁacБел

Макей: Кантакты з Іланам Маскам, здаецца, не атрымалі працягу

«З кампаніяй «Тэсла» мы спрабавалі наладзіць сувязі, адбываліся сустрэчы з імі работнікаў нашай амбасады ў ЗША», — расказаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв'ю беларускім СМІ.

«Мы прапанавалі і ўраду шэраг ідэй, звязаных з развіццём электрамабіляў: прапанавалі праекты не толькі з «Тэслай», але і з іншымі. Нешта было прынята, гэтым цяпер займаюцца Міністэрства прамысловасці і НАН», — адзначыў міністр.

«Я ведаю, што працуюць цяпер у сферы электрамабіляў з Кітаем, а з Іланам Маскам, здаецца, кантакты не атрымалі працягу», — сказаў Макей.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930