Знайсці
17.10.2019 / 09:0110РусŁacБел

Макей: Не думаю, што ў інтарэсах Расіі зрабіць так, каб Беларусь апынулася на мяжы эканамічнага краху

«Так, мы залежым ад Расіі. Але я не думаю, што ў іх інтарэсах зрабіць так, каб Беларусь апынулася на мяжы эканамічнага краху», — заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв'ю шэрагу беларускіх СМІ..

«Што датычыць гіпатэтычнага сцэнара «а раптам», то кіраўніцтва любой дзяржавы думае аб магчымых варыянтах дзеянняў,— сказаў Уладзімір Макей. — Таму прынятае рашэнне аб тым каб сысці ад моназалежнасці і дыверсіфікаваць нашую эканоміку і знешнеэканамічную дзейнасць: пастаўлена задача па размеркаванні экспарту на 1/3 — ЕАЭС, 1/3 — ЕС, 1/3 — краіны дальняй дугі».

«Нейкія зрухі ёсць, але да гэтай мэты яшчэ крочыць і крочыць», — прызнаў ён.

Ён адзначыў, што для выканання гэтай задачы Беларусь імкнецца развіваць нармальныя, збалансаваныя адносіны па іншых напрамках — з ЕС, ЗША і іншымі дзяржавамі свету. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера