Даслаць навіну
Знайсці
17.10.2019 / 09:08 13

Макей: Перапахаванне Каліноўскага — вельмі важная падзея

Павялічыць выяву

Беларускі бок будзе ўдзельнічаць у перапахаванні Кастуся Каліноўскага ў Вільні, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв'ю шэрагу беларускіх СМІ.

Беларускі міністр пакуль не ведае, хто прадставіць Беларусь на перапахаванні, але лічыць, што наша краіна павінна быць прадстаўленая «на высокім узроўні, гэта вельмі важная падзея для гісторыі Беларусі». 

«Каліноўскі належыць гісторыі Беларусі. І Каліноўскі, і Касцюшка, і Дамейка — усе яны належаць нашай гісторыі, — мяркуе Макей. — Не трэба падводзіць старыя палітычныя матывы, якія звязаныя з гэтымі імёнамі, сёння».

«Калі яны жылі на нашай зямлі, зрабілі ўнёсак у нашу гісторыю, то яны належаць Беларусі, не трэба сёння дзяліць, чый ён больш», — сказаў Уладзімір Макей. 

А ці рабіла Міністэрства замежных спраў нешта, каб Каліноўскі ляжаў у беларускай зямлі?

«Беларускім бокам праведзена экспертыза парэшткаў і вынікі вывучаюцца, мы ў кантакце ў літоўцамі, абмяркоўваем правядзенне мерапрыемстваў 22 лістапада», — сказаў Макей.

У той жа час міністр замежных спраў Беларусі выступіў супраць перапахавання Кастуся Каліноўскага ў Беларусі. «Калі чалавек загінуў там, дзе ён знаходзіцца, навошта пераносіць ягоныя косткі? Што мы атрымаем з гэтага? Зянон Пазняк нават выказаўся — ён катэгарычна супраць пераносу парэшткаў, я тут таксама з Пазняком згодны больш, чым з тымі, хто за перанос».

«Калі ж будзе прынята рашэнне аб стварэнні пантэону герояў, то трэба думаць над сістэмным падыходам, каб і Багдановіча з Ялты перанесці», — дадаў міністр. 

NN.by

1
Кажыма праўду / адказаць
17.10.2019 / 19:40
Цудоўны прыклад уплыву грамадзянскае супольнасці на афіцыёз: ініцыятывы і заявы грамадскасці наконт перапахавання, незалежнасці і інш. задалі трэнды рыторыкі топ-чыноўнікаў. 22.11 яўка ўсіх змагароў строга абавязковая. Пад БЧБ і гімн БНР, руш на Вільню, да каліноўцаў!
0
Пожалуй / адказаць
18.10.2019 / 09:52
Кажыма праўду, <<22.11 яўка ўсіх змагароў строга абавязковая>> Вы что, хотите, чтобы я сдал билеты на 22.11, которые купил как только они появились? Что за навязывание и бээрэсэмовство?
1
Черная Русь / адказаць
18.10.2019 / 15:57
Конечно важное-наконец-то палача белорусов похоронят навсегда
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30